26 сакавіка ў Беларусі праходзіць адзіны рэспубліканскі прафсаюзны прыём грамадзян, сумешчаны з Днём прававой асветы і культуры. У рамках яго работнікам аказваецца бясплатная прававая дапамога і кансультаванне. Для больш аператыўнага вырашэння праблем заяўнікаў да прафсаюзных спецыялістаў далучаюцца работнікі пракуратуры.
На Дзятлаўшчыне сустрэча адбылася ў цэнтральнай раённай бальніцы. Удзел у ёй прымалі прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі работнікаў аховы здароўя Валянціна Таўрэль і пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго.
Спікераў прадставіў калектыву галоўны доктар Віктар Яцкевіч і заклікаў работнікаў задаваць ім хвалюючыя пытанні.
Віталій Юрго расказаў медыкам аб актуальнай праблеме – інтэрнэт-махлярствах. Зазначыў, што на сёння ў вытворчасці знаходзяцца 32 крымінальныя справы, шэсць з якіх – па выпадках падману. У час апошняга з іх з дзятлаўчанкай у Тэлеграме звязаліся “супрацоўнікі банка” і пераканалі для “бяспечнага захавання” пералічыць больш за шэсць тысяч рублёў. Наступны плацеж тычыўся сумы ў 12 тысяч, аднак у мясцовым банку жанчыне адмовілі, сказаўшы, што пераводы на такую суму можна ажыццявіць у Лідзе. Толькі ў таксі пацярпелая ўсё зразумела і звярнулася да праваахоўнікаў.
Папярэдзіў Віталь Станіслававіч прысутных і наконт махлярскіх схем, якія тычацца “гарачых пуцёвак у цёплыя краіны”, а таксама ўстаноўкі фільтраў для вады, продажу тавараў праз сацыяльныя сеткі, рэкламных гульняў. На жаль, нават пры ўстанаўленні злачынцаў грошы ўдаецца вярнуць не ўсім, таму трэба быць асцярожнымі.
Прафсаюзная тэма для прававой асветы і культуры на гэты раз была “Перавод і перамяшчэнне: асаблівасці і адрозненні”. Раскрываючы яе, Валянціна Таўрэль зазначыла, што пераводам прызнаецца даручэнне наймальнікам работніку работы па іншай кваліфікацыі, пасадзе служачага, прафесіі рабочага, а таксама даручэнне работы ў іншага наймальніка ці іншай мясцовасці. Сярод відаў пераводаў вылучаюцца перавод на іншую работу ў ранейшага наймальніка, да іншага наймальніка, у іншую мясцовасць (за выключэннем службовай камандзіроўкі), а таксама пастаянныя і часовыя. На практыцы яны ажыццяўляюцца ў сувязі з эканамічнай ці вытворчай мэтазгоднасцю, станам здароўя работніка, неадпаведнасцю яго пасадзе, якую займае ці рабоце, якую выконвае, скарачэннем колькасці ці штату работнікаў, прастоем, па іншых прычынах.
Падрабязна прававы інспектар спынілася на працоўных змяненнях, якія не будуць з’яўляцца пераводам, спосабах дакументальнага афармлення пераводу, нюансах пры аплаце працы і рэгуляванні яе ўмоў, іншых аспектах.
Медыкі змаглі задаць спецыялістам свае пытанні, якія тычыліся выплат па кантракце, прадастаўлення працоўных водпускаў для работнікаў са шкоднымі ўмовамі працы, аднясення змянення ўмовы працы да істотных і неістотных.
Аналагічнае мерапрыемства адбылося ў Дзятлаўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
С 1 по 30 сентября дятловские спасатели проведут для учащихся учреждений образования «Уроки безопасности». Главная…
Кожны год мастакі Іван і Юрый Козелы наведваюць малую радзіму – вёску Гнаінскія на Дзятлаўшчыне.…
Главные темы: итоги приемной кампании, питание в школах и спорт среди молодежи. Президент Беларуси Александр…
Около 600 м торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах. Об этом журналистам…
Нядаўна ў Гродне прайшоў абласны этап VII Рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”. Яго пераможцам стала сям’я…
Чытачы Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба прынялі ўдзел у гадзіне ўспамінаў “Зазірнём у сямейны альбом”. Спецыяльна да…