Сацыяльна значная літаратура – творы, якія дапамагаюць фарміраваць каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць і выхоўваць любоў да роднага слова. Актыўны ўдзел у папулярызацыі такіх выданняў прымае Данілавіцкая інтэграваная сельская бібліятэка.

Бібліятэкар наведала мясцовую школу, дзе для навучэнцаў была аформлена інфарматыўная выстава-агляд “Беларуская кніга – дзецям” – лепшыя выданні сучаснай дзіцячай літаратуры, якая вучыць дабру, сяброўству і павазе да сваёй культуры. Для самых маленькіх быў арганізаваны візіт у дзіцячы сад: яго выхаванцы з вялікай цікавасцю сустрэлі выставу-агляд “Суквецце беларускіх кніг”, якая адкрыла для іх яркі свет беларускіх казак і вершаў.

Для работнікаў сельгаспрадпрыемства ААТ “Граніт-Агра” была прадстаўлена выстава-агляд “У кніжнай памяці імгненні вайны” – кнігі пра Вялікую Айчынную вайну, подзвіг беларускага народа.

У планах наведаць мехдвор “Круцілавічы” з інфармацыйнай выставай-аглядам “Кнігі і аўтары ў святле юбілейных дат”.

Сацыяльна значная кніга была і застанецца надзейным компасам у сучасным свеце, а бібліятэка заўсёды будзе сувязным звяном паміж якаснай літаратурай і сэрцам кожнага чытача.

Жанна КУР’ЯН, 
бібліятэкар Данілавіцкай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации