Я лічу, што гістарычная, ваенная, дакументальная, мемуарная літаратура, успаміны ветэранаў, ліставанне пісьменнікаў дапамагаюць глыбей пранікнуць у гістарычную эпоху, зразумець важныя, стрыжнявыя падзеі гераічнага і легендарнага ХХ стагоддзя.

Нам, сучаснікам,  ні ў якім разе нельга забываць той факт, што менавіта пасля ўтварэння БССР  літаратура Савецкай Беларусі актывізавалася. Гэта было звязана  з эрай беларусізацыі. У галіне нацыянальнага прыгожага пісьменства працавалі  таленавітыя аўтары: Янка МаўрУладзімір Дубоўка, Кузьма Чорны, Міхась Зарэцкі,  Уладзімір ЖылкаКандрат Крапіва, Пятро Глебка і інш. На подыху часу актыўна ўтвараліся літаратурна-мастацкія арганізацыі: “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” (убачылі свет аднайменныя часопісы). Стрыжнявымі  літаратурнымі органамі неўзабаве   сталі “ЛіМ”  (з 1932 г.) і “Полымя” (з 1922 г.). У 1934 г. быў утвораны Саюз пісьменнікаў БССР.

Сярод родаў літаратуры найбольш аператыўна на векапомныя падзеі адгукнулася паэзія. Аднак і ў айчыннай  прозе адзначалася станаўленне жанру рамана, паглыбленне псіхалагізму (Я. Колас, М. Гарэцкі, К. Чорны, М. Зарэцкі), назіралася імкненне празаікаў стварыць вобраз чалавека новага часу ў супярэчлівых абставінах гістарычных падзей (П. Галавач, М. Чарот, Ц. Гартны, А. Мрый, Л. Калюга, Б. Мікуліч, Я. Нёманскі). У першай палове  ХХ ст. надзвычай яскрава разгарнуліся  класічныя  таленты заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы Янкі Купала і Якуба Коласа. Я. Колас вучыў беларусаў: “Добра быць у дарозе, якую ты сам сабевыбіраеш”.

У Другую сусветную вайну папулярным жанрам стала публіцыстыка. Вялікай верай у перамогу вызначалася паэзія (“Беларускім партызанам” Я. Купалы, “Народу-барацьбіту” Я. Коласа, “Смерць салдата”, “Партызаны” П. Глебкі, “Байцам-беларусам” П. Броўкіі інш.). Цяжар вайны быў адлюстраваны ў эпічных творах “Сцяг брыгады” А. Куляшова, “Янук Сяліба” М. Танка, “Эдэм” З. Астапенкі. Заўважальнай з’явай ваеннай  прозы часу  сталі кніга апавяданняў “Астап” М. Лынькова і “Вялікае сэрца”К. Чорнага.

Дарэчы, менавіта тэма  Вялікай Айчыннай вайны стала на доўгі час вызначальнай у айчыннай літаратуры, пашыраючы магчымасці псіхалагічнага і экзістэнцыяльнага асэнсавання гістарычных падзей. Тэма вайны і партызанскай барацьбы становіцца вызначальнай у раманах “Векапомныя дні” М. Лынькова, “Расстаемся ненадоўга” А. Кулакоўскага, “Мінскі напрамак” І. Мележа, “Згуртаванасць” М. Ткачова, “Глыбокая плынь”. І. Шамякіна і інш.  Са старонак кніг Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага, В. Вярбы, С. Гаўрусёва, Н. Гілевіча, А. Лойкі, Е. Лось, І. Пташнікава, Б. Сачанкі, Я. Сіпакова, М. Стральцова, І. Чыгрынава і інш. паўстае жудасны твар Вялікай Айчыннай.

Тэма гістарычнай памяці стала вызначальнай у творчасці Уладзіміра  Караткевіча, дзякуючы якому   выдатна развіўся гістарычны жанр (аповесці “Сівая легенда”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Зброя”,  раманы “Нельга забыць”, “Каласы пад сярпом тваім” і інш.). Гэта У.Караткевіч скажа:“Абыякавы да мінулага не мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсць першы кандыдат на маральную, а затым і фізічную смерць. Усё адно хто гэта – чалавек ці народ”. І дадасць: “Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой”.

Як бачым, на працягу ўсяго ХХ стагоддзя нашы продкі шанавалі кнігу, бо ведалі, што яна трывала захоўвае веды, назапашаныя стагоддзямі, мудра перадае іх наступным пакалененям. І ў ХХІ стагоддзі нам трэба працягваць ставіцца да кнігі як да святыні. Мяне не можа не радаваць, што нават у час камп’ютараў прыхільнікаў традыцыйных  кніг вельмі многа, бо менавіта сардэчныя  зносіны з друкаваным выданнем выклікаюць у душы непараўнальнае пачуццё, быццам вядзеш гутарку са старым, сапраўдным сябрам.

Канстанцін Карнялюк

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации