Categories: Падзеі

Кінатэатр “Спадарожнік”

Абнаўленне дзятлаўскага гарадскога кінатэатра “Спадарожнік” пачалося ў 2012 годзе. У 2012 – 2013 гадах былі заменены вокны, дзверы, зроблены дзве залы: танцавальная і для паказу кіно. З 2014 года ў фае кінатэатра пачаў працаваць бар. У апошнія паўтара года калектыў кінатэатра займаўся бягучым рамонтам: рамантаваў ганак, аздабляў тэрыторыю вакол будынка, рамантаваў сцяну ў танцавальнай зале.


У 2013 годзе ў кінатэатры ўстаноўлена абсталяванне для паказу фільмаў у фармаце 3D і зманціравана гукавая сістэма Dolby, што значна павысіла якасць відэапаказу. Акрамя традыцыйнага кіно, “Спадарожнік” цяпер запрашае моладзь і на дыскатэку. Пастаянна працуе бар “Спадарожніка”, які прапануе паслугі дзецям дашкольнага і школьнага ўзросту ўдзень і паўналетняй моладзі – вечарам. Усё больш папулярным становіцца святкаванне ў бары кінатэатра розных святаў і адметных дзён, у прыватнасці, дзеці з бацькамі тут любяць адзначаць дні нараджэння.
Кінатэатр “Спадарожнік”, які з’яўляецца асновай камунальнага ўнітарнага кінавідовішчнага прадпрыемства “Дзятлавакінавідэасетка”, актыўна ўдзельнічае ў разнастайных раённых мерапрыемствах, забяспечваючы паказ тэматычнага кінавідэараду. Акрамя стацыянарных у горадзе, кінавідэапрадпрыемства практыкуе і выязныя паслугі ў сельскіх школах раёна, у санаторыі “Радон”. Даход прадпрыемства вырас са 162 501 тысячы рублёў у 2011 да 403 363 тысяч рублёў у 2014 годзе.

Тэкст і фота Б. ВАРНА
НА ФОТАЗДЫМКАХ: кінатэатр сёння і да абнаўлення.

administrator

Recent Posts

Дедков и Петрушко одержали победу на старте турнира по пляжному волейболу в Минске

Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…

8 часов ago

Правільныя арыенціры атрыманы

Першага верасня для нас, адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы,…

9 часов ago

Прием граждан и прямая линия

11 сентября 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится «прямая телефонная линия», ас 12.00 до…

9 часов ago

Ахова працы – неабходны крок на шляху да зніжэння рызык

У Дзятлаўскім раёне праводзіцца месячнік бяспекі працы падчас уборкі кукурузы і тыдзень нулявога траўматызму ў…

9 часов ago

Да іконы Божай Маці – мірнымі дарогамі Беларусі

Больш за 800 праваслаўных вернікаў прынялі ўдзел у святочным богаслужэнні з нагоды святкавання яўлення Мінскай…

10 часов ago

Общественная безопасность на объектах железнодорожного транспорта. Что важно знать

Основным видом транспорта в Республике Беларусь являются железные дороги. Они связывают в единое целое все…

10 часов ago