Categories: Падзеі

Кідайце курыць!

Сусветны дзень без тытуню, які праходзіць 31 мая, стаў завяршальным этапам рэспубліканскай акцыі “Беларусь супраць тытуню”. Усе мерапрыемствы, якія прайшлі ў рамках дадзенай акцыі, накіраваны на прыцягненне ўвагі насельніцтва да рызыкаў для здароўя, звязаных з ужываннем тытунёвых вырабаў.

Нагадаем, што курэнне – адна з галоўных прычын развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў. Рызыка смерці ад інфаркту міякарда і інсульту ў курцоў у 2-4 разы вышэй, чым у тых, хто не курыць. Кожны сёмы курэц сутыкаецца з захворваннем, якое пашкоджвае сасуды ніжніх канечнасцяў. Курэнне ў дзіцячым і падлеткавым узросце выклікае затрымку росту, прыводзіць да зніжэння фізічнай і разумовай працаздольнасці. У выніку парушэння абмену рэчываў павышаецца стамляльнасць, адбываецца агульнае аслабленне арганізма. Курэнне бацькоў у прысутнасці дзяцей на 20-80% павялічвае рызыку захворвання дыхальнай сістэмы, тармозіць развіццё лёгкіх дзіцяці – вынік пасіўнага курэння.

Барацьба з тытунекурэннем з’яўляецца складанай і шматпланавай праблемай, якая ўключае сацыяльныя, псіхалагічныя, эканамічныя, юрыдычныя і іншыя аспекты. Яе стратэгічная задача – змена адносінаў насельніцтва да курэння, усведамленне небяспекі гэтай страшнай звычкі для здароўя і жыцця чалавека, папярэджанне пачатку курэння сярод новых пакаленняў.

Прафілактычная работа, якую праводзяць медыкі, эпідэміялагічная служба, грамадскія аб’яднанні, дазволіла дасягнуць пэўных вынікаў. Па дадзеных сацыялагічных апытанняў, з 2015 года намецілася тэндэнцыя зніжэння (на 5,5% у параўнанні з 2013 годам) паказчыкаў распаўсюджання курэння тытуню сярод дарослага насельніцтва Гродзенскай вобласці. Назіраецца стабільнае зніжэнне колькасці старшакласнікаў, якія кураць (у 2017 годзе – 2,9%, у 2014 годзе – 6,7%), а таксама павелічэнне тых, хто ніколі не спрабаваў зацягнуцца цыгарэтным дымам (95,2% і 73,2% — адпаведна).

У рамках сёлетняй рэспубліканскай акцыі на Дзятлаўшчыне прайшла раённая пад дэвізам “Кніга і газета замест цыгарэты”. Яе мэта – з дапамогай кнігі і чытання арыентаваць падлеткаў і маладых людзей на выпрацоўку навыкаў культуры здаровага ладу жыцця, фарміраванне адмоўнага стаўлення да тытунекурэння. Маладыя людзі павінны ўбачыць, зразумець і асэнсаваць, да чаго прыводзіць ужыванне тытуню.

А. ШАЙБАК,
галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ,

Г. КАСЦЮК,
старшыня Дзятлаўскага раённага Таварыства Чырвонага Крыжа

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

23 часа ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

23 часа ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

24 часа ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago