Сельгаспрадпрыемствы Дзятлаўшчыны займаюцца першым укосам траў, задача – правесці яго якасна і ў сціслы тэрмін.

Для гэтага масава задзейнічаны работнікі і тэхніка гаспадарак.

У ААТ “Граніт-Агра” за сезон забяспечваюць паўтарагадовы запас кармоў.

– Агульная плошча ўкосу па гаспадарцы складае 3007 гектараў. У планах нарыхтаваць 26 200 тон сенажу, 350 тон сена і 1450 тон сенажу ў стрэйч-плёнку, – расказвае галоўны аграном прадпрыемства Алена Майсейчык.

Аграном па нарыхтоўцы кармоў Раман Барадзюк адзначае, што, як і кожны год, касьба ідзе актыўна, без сюрпрызаў, адзінае, што дажджу не хапае:

– Важная пара, калі трэба травы трымаць на кантролі, каб не запазніцца, падгадаць момант, калі яны набрыняюць і будуць найбольш пажыўныя для кармлення жывёлы. Надвор’е выдатнае, яшчэ б толькі дажджу хоць раз на тыдзень.

Раман Іванавіч у сваёй сферы каля пятнаццаці гадоў, ён як ніхто іншы ведае кожны этап нарыхтоўкі кармоў, каб забяспечыць круглагадовае аднатыпнае кармленне.

– Раней падкормлівалі жывёлу зялёнай масай, цяпер адмовіліся ад гэтага, закладваем кармы на захоўванне, – расказвае ён.

На касьбе траў працуюць адначасова ад 15 да 25 адзінак сельгастэхнікі – камбайны, граблі, грузавыя машыны на адвозцы і пагрузчыкі на трамбоўцы сянажных ям. Ва ўрочышчы Арэшнікі на падборы вяленай масы люцэрны задзейнічаны вопытныя механізатары і вадзіцелі. Для аграрыяў пачалася самая гарачая пара, калі кожная працоўная гадзіна на вагу золата. Каб не губляць часу, харчуюцца механізатары ў полі, ежу дастаўляюць работнікі сталовай ААТ “Граніт-Агра”.

Сяргей Сіневіч працуе ў сельгаспрадпрыемстве з 2010 года, пачынаў тут памочнікам камбайнера на ўборцы збожжавых, у хуткім часе яму даверылі кіраванне збожжаўборачным камбайнам GS-1218 “Палессе”. Другі сезон ён заняты на нарыхтоўцы кармоў, сёлета ўпершыню сеў за руль камбайна КВК-800. Прыходзіць на работу раней, каб наладзіць тэхніку і актыўна папрацаваць.

– Атрымліваецца някепска: работа нясумная і тэхніка не падводзіць, а значыць і настрой выдатны. Цяпер ужо і не ўяўляю сябе ў іншай дзейнасці, – расказвае Сяргей Сіневіч.

Восьмы сезон на корманарыхтоўцы працуе механізатар Алег Грыб, сёлета ён атрымаў у карыстанне магутны кормаўборачны камбайн “Claas Jaguar”.

– Гэта як машына бізнес-класа: у кабіне свой мікраклімат, пыл звонку не даходзіць, функцыянуе кандыцыянер. Толькі працуй на задавальненне! Кіраванне таксама нашмат зручнейшае ў параўнанні з папярэднікам. Але без чалавека таксама не працуе і сам не думае, – расказвае Алег Юр’евіч. – Тут, як і на жніве, важна ўбраць усё якасна і без страт. Пастараемся не падвесці!

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

2 часа ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

2 часа ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

3 часа ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

4 часа ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

5 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

5 часов ago