Курэнне пасіўнае, а небяспека рэальная

Ці ведалі вы, што пасіўнае курэнне можа выклікаць тыя ж захворванні, што і “класічнае” курэнне?

Пры гэтым было даказана, што яно нясе нават большую небяспеку.

З-за хімічных працэсаў пры гарэнні і тленні, а таксама з-за кантакту прадуктаў гарэння з кіслародам, у пабочным патоку ўтвараецца больш аміяку, амінаў (уключаючы араматычныя) і лятучых канцэрагенных нітразамінаў. Уздзеянне некаторых кампанентаў цыгарэтнага дыму можна адчуць адразу, таму ў многіх людзей у накураных памяшканнях з’яўляецца непрыемнае гарэнне ў вачах і носе, пяршэнне ў горле і кашаль. Вы можаце палічыць, што прастудзіліся, але на самой справе насмарк і ацёк носа могуць узнікнуць з-за таго, што вы дзве гадзіны правялі ў кампаніі з курцамі.

Аміяк часта выклікае кашаль пры пасіўным курэнні. З-за раздражнення слізістай абалонкі дыхальных шляхоў як актыўныя, так і пасіўныя курцы становяцца больш схільнымі да запаленчых захворванняў і алергіі.

Як пры актыўным, так і пры пасіўным курэнні тытунёвы дым шкодзіць цэнтральнай нервовай сістэме, сэрцу і сасудам, органам дыхання і стрававання, мочапалавой сістэме, падрывае імунітэт.

Своечасовыя меры па абароне ад дыму тытуню дазваляюць пазбегнуць развіцця сур’ёзных захворванняў. У такіх выпадках прагноз спрыяльны, сімптомы, справакаваныя ўдыханнем шкодных рэчываў, праходзяць самастойна. Таму на дзяржаўным узроўні важна ствараць і рэалізоўваць законы аб забароне курэння ў грамадскіх месцах.

Наталля ЮРЭНЯ,
інструктар-валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Чемпионат по волейболу

Встреча мужских команд Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

40 минут ago

Чемпионат области по волейболу

Встреча женских команд. Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

50 минут ago

ГрадусПлюс. Не так прыпаркаваўся. Што за гэта будзе?

Днямі ў сацыяльных сетках быў апублікаваны відэаролік аб прыпаркаваным на два месцы аўтамабілі на адной…

52 минуты ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Матуліна сэрца радуецца і непакоіцца

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

2 часа ago

Ведай нашых! Тры дыпломы “Прадэкспа” – у повараў санаторыя “Радон”

З 17 па 20 лістапада ў Мінску прайшла 32-я Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш " Прадэкспа-2026", у…

2 часа ago

Проверка отрядов народного ополчения пройдет в двух районах области

Об этом рассказал Юрий Караев. В Гродненской области проверка отрядов народного ополчения пройдет в двух…

2 часа ago