16 красавіка ў кінатэатрах Беларусі стартавала прэм’ера дакументальнай кінастужкі рэжысёра Марыны Данекінай “Чарнобыль. Жывая зямля”, прымеркаваная да 40-годдзя трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.

Яе наведалі прадстаўнікі ўлады, сілавых структур, працоўных калектываў, школьнікі, жыхары райцэнтра.

Дакументальная стужка “Чарнобыль. Жывая зямля” знята на кінастудыі “Беларусфільм” у 2026 годзе. Яна “скіроўвае” гледача ў найбольш пацярпелыя ад катастрофы раёны Беларусі. Свае гісторыі з экрана расказваюць ліквідатары, навукоўцы, мясцовыя жыхары – тыя, хто сорак гадоў таму аказаўся ў эпіцэнтры падзей. Асабістыя ўспаміны, навуковыя даныя, назіранні за прыродай фарміруюць поўную карціну аб тым, як зямля, што перажыла страшнае выпрабаванне, прадаўжае жыць. Кінастужка – не проста храналогія падзей, яна расказвае аб стойкасці чалавека і прыроды.

Пацікавіліся ў гледачоў, якое ўражанне атрымалі ад наведвання прэм’ернага паказу.

Вадзім Бялятка, намеснік старшыні райвыканкама:

– Выдатная стужка, якая расказвае пра жахі чарнобыльскай катастрофы. Першая выснова, якую можна зрабіць: гэта гісторыя аб сапраўднай мужнасці людзей, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Яны ўсведамлялі, што ахвяруюць сваімі здароўем і жыццём, тым не менш самааддана тушылі пажар, змяншалі наступствы бяды, даючы магчымасць новым пакаленням беларусаў жыць у чыстай краіне са спрыяльнай экалогіяй. Безумоўна, стужка і аб тых намаганнях, якія прыкладае дзяржава ў выглядзе праграм па ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. Мы ўпэўніліся, колькі робіцца для аздараўлення насельніцтва і тэрыторый, якія падвергліся забруджванню.

Кацярына Хілімончык, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”:

– Сорак гадоў мінула са страшнай даты. Прэм’ера аб тым, як змагаліся людзі з “нябачнай чумой”. Паднімаліся ўсе адной сілай, адным фронтам – была відаць згуртаванасць народа. Цяпер мы разумеем з кніг, інтэрнэту, успамінаў ліквідатараў, як гэта аказалася складана, аднак людзі справіліся. Сёння, як адлюставана ў кінакарціне, нават прырода змагаецца за тое, каб гэта чума адышла.

Маладое пакаленне жыве ў мірны спакойны час, не адчуваючы таго, што перажыло пакаленне ліквідатараў. Лічу, што моладзь павінна ведаць падобныя гісторыі і ўзяць іх за аснову, каб захаваць тое, што маем. Берагчы мір, свабоду, клапаціцца аб прыродзе і не забруджваць навакольнае асяроддзе, родную зямлю. Дзяржава шмат робіць для таго, каб мы жылі ў чыстай краіне, пілі чыстую ваду, дыхалі свежым паветрам, а радыяцыя паступова адыходзіла.

Генадзь Суравец, старшыня раённага савета ветэранаў:

– Кінастужка сур’ёзная і патрэбная. Былое пакаленне ўсё гэта перажыло і ведае, а моладзь – толькі з даступных крыніц. У кінакарціне сабраны гістарычныя моманты, звязаныя з Чарнобылем, і відэаўспаміны ліквідатараў. Такія работы рэжысёраў патрэбныя, асабліва для нашай моладзі. Безумоўна, прагляд пакідае цяжкія ўражанні. Зразумела, мы бачым падзеі праз сорак гадоў, а калі паглядзець вачамі людзей, якія жылі на тых землях і раптоўна ім давялося пакінуць усё, то гэта выклікае смутак. Цудоўна, што час ідзе, усё вяртаецца да сваіх вытокаў – і зямля зноў адраджаецца да жыцця.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці

Эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне выдаткаў на прадпрыемствах, пошукі грыбнікоў, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона –…

4 часа ago

ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?

Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, пакуль яно прадаўжаецца. Апошні спачын і дастойная пашана памерлым…

4 часа ago

Сям’я! Служым разам!

Для супрацоўнікаў міліцыі, якія днём і ноччу аберагаюць спакой грамадзян, любячая і моцная сям’я –…

4 часа ago

Придется ли брать зонты на линейку? Синоптики рассказали о погоде 1 сентября

В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…

6 часов ago

Золотой стал серебряным призером чемпионата мира по академической гребле

Белорус Евгений Золотой занял второе место на чемпионате мира по академической гребле в столице Нидерландов…

7 часов ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

7 часов ago