Часта ўзнікае неабходнасць правядзення земляных работ на вуліцах, у завулках, скверах і ў іншых зонах. Папярэдне патрэбна атрымаць дазвол на земляныя работы, каб не ствараць небяспеку гарадской ці сельскай інфраструктуры: элементам добраўпарадкавання, інжынерным камунікацыям і іншае.

У якіх выпадках неабходна звярнуцца па атрыманне дазволу ў службу “адно акно” Дзятлаўскага райвыканкама, растлумачыла яе кіраўнік Станіслава Ганчар:

– Наша служба прымае заявы аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры “Выдача дазволу на правядзенне раскопак вуліц, плошчаў, двароў, іншых зямель агульнага карыстання”, прадугледжанай пунктам 9.8 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года № 200.

Звярніце ўвагу! Дазвол выдаецца ў выпадках, якія выключаюць выкананне аварыйных работ.

Выдача дазволу ажыццяўляецца для падключэння да інжынерных сетак пры будаўніцтве аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў і (або) нежылых капітальных пабудоў на прыдамавой тэрыторыі ў раёнах жылой забудовы, капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў) пятага класа складанасці.

Даведачная інфармацыя. Класіфікацыя аб’ектаў будаўніцтва па класах складанасці змяшчаецца ў будаўнічых нормах СН 3.02.07-2020 “Аб’екты будаўніцтва. Класіфікацыя”, зацверджаных пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2020 года № 63.

Для атрымання дазволу неабходна прадаставіць наступныя дакументы: заяву; пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу; праектную дакументацыю на будаўніцтва аб’екта, узгодненую ва ўстаноўленым парадку, за выключэннем выпадкаў, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам яе распрацоўка або ўзгадненне не патрабуюцца.

На заметку. Бланк заявы, а таксама ўзор па яе запаўненні вы можаце атрымаць у службе “адно акно” або на афіцыйным сайце райвыканкама. Плата за адміністрацыйную працэдуру не спаганяецца. Максімальны тэрмін яе рэалізацыі – 5 дзён з дня падачы заявы. Тэрмін дзеяння дазволу – бестэрмінова.

Для атрымання падрабязнай інфармацыі вы можаце звярнуцца ў службу “адно акно па тэлефонах: 6-86-41, 142.

Працуе служба па наступным графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед. Субота, нядзеля – выхадныя дні. Размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца).

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

9 минут ago

«Картофельный бум» приглашает гостей в Гезгалы!

Главный осенний праздник вкуса, веселья и белорусского гостеприимства уже близко!  Щедрая белорусская земля и талантливые…

26 минут ago

Прастора натхнення і сувязі пакаленняў

Сучасная бібліятэка сёння – гэта не толькі месца, дзе захоўваецца літаратура ці выдаюцца кнігі. Гэта…

2 часа ago

В учреждениях образования стартовали «Уроки безопасности»

С 1 по 30 сентября дятловские спасатели проведут для учащихся учреждений образования «Уроки безопасности». Главная…

10 часов ago

Родныя краявіды натхняюць на творчасць

Кожны год мастакі Іван і Юрый Козелы наведваюць малую радзіму – вёску Гнаінскія на Дзятлаўшчыне.…

19 часов ago

Александр Лукашенко принял с докладом министра образования

Главные темы: итоги приемной кампании, питание в школах и спорт среди молодежи. Президент Беларуси Александр…

19 часов ago