У Дзятлаўскім аддзеле Дэпартамента аховы ў рамках прафарыентацыйнай работы ладзіўся Дзень адчыненых дзвярэй.
Выдатнай магчымасцю даведацца пра будні службы, задачы і абавязкі супрацоўнікаў, патрабаванні, якія прад’яўляюцца да іх, скарысталіся вучні 1-4 класаў гімназіі № 1, сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы і Казлоўшчынскай сярэдняй школы.
– Падобныя мерапрыемствы спрыяюць павышэнню цікавасці да работы нашага падраздзялення, а для некаторых школьнікаў увогуле могуць стаць штуршком да выбару будучай прафесіі, – упэўнены начальнік Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Дзяніс Грынцэвіч.
Пры наведванні падраздзялення навучэнцаў чакала шмат цікавага. Так, міліцыянер-кінолаг узвода міліцыі Радзівон Рэгіневіч і яго памочнік – службовы сабака Шархан падрыхтавалі для дзяцей відовішчнае выступленне. Школьнікі пабачылі, якія каманды можа выконваць кемлівы Шархан, даведаліся, як ён ідзе па слядах і затрымлівае парушальніка, у чым яшчэ можа дапамагчы праваахоўнікам.
Не менш цікавым было знаёмства юных гасцей з сучаснай матэрыяльна-тэхнічнай базай аддзела, якая дазваляе атрымліваць аператыўную інфармацыю ў рэжыме рэальнага часу і прыбываць нарадам на месца ўчынення правапарушэння за лічаныя хвіліны. Была ў дзяцей магчымасць пабачыць, нават прымерыць на сябе і пафатаграфавацца ў спецыяльных сродках аператыўнага прызначэння – браніраванай камізэльцы са шлемам і шчытом.
Візіт у падраздзяленне пакінуў станоўчыя ўражанні ў хлопчыкаў і дзяўчынак, яны з задавальненнем слухалі супрацоўнікаў, задавалі ім пытанні.
Ірына СТЫРНІК
Фота арганізатараў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Сучасная бібліятэка сёння – гэта не толькі месца, дзе захоўваецца літаратура ці выдаюцца кнігі. Гэта…
С 1 по 30 сентября дятловские спасатели проведут для учащихся учреждений образования «Уроки безопасности». Главная…
Кожны год мастакі Іван і Юрый Козелы наведваюць малую радзіму – вёску Гнаінскія на Дзятлаўшчыне.…
Главные темы: итоги приемной кампании, питание в школах и спорт среди молодежи. Президент Беларуси Александр…
Около 600 м торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах. Об этом журналистам…
Нядаўна ў Гродне прайшоў абласны этап VII Рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”. Яго пераможцам стала сям’я…