Пад такой назвай у рамках Тыдня прававых ведаў у Дварэцкай сярэдняй школе прайшла класная гадзіна.
Мэта мерапрыемства – выхаванне прававой культуры, грамадзянскасці і патрыятызму, любові да сваёй Радзімы.
На класную гадзіну была запрошана дырэктар школы Вераніка Пятроўна Фабішэўская, якая сёлета ў саставе дэлегацыі Дзятлаўшчыны слухала Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Палацы Рэспублікі. Вераніка Пятроўна падзялілася сваімі ўражаннямі ад паездкі, закранула моманты, на якія звярнуў увагу Прэзідэнт у дачыненні да моладзі. Паведаміла, што ў Год гістарычнай памяці ўсіх беларусаў, у тым ліку дзятлаўчан, чакае шмат цікавых пазнавальных праектаў па патрыятычным выхаванні, расказала гісторыю правядзення рэферэндуму ў Беларусі, а таксама пра асноўныя змяненні ў Асноўны Закон.
Вучні таксама пачулі інфармацыю пра тое, калі ў Беларусі пачалі адзначаць Дзень Канстытуцыі, узнавілі ў памяці веды аб асноўных сімвалах дзяржавы, зачыталі артыкулы, якія тычацца правоў і абавязкаў грамадзян, паразважалі, чаму Канстытуцыя з’яўляецца Асноўным Законам дзяржавы і мае вышэйшую юрыдычную сілу.
Ірына ЛЯЎШУК,
класны кіраўнік 8 класа Дварэцкай сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…