“Ура! Канікулы!”. Гэтыя словы зляцелі з вуснаў амаль кожнага вучня. Цёплае вясенняе сонейка i лагодны вецер больш спаткаюць на гульні, чым на заняткі матэматыкай ды гісторыяй. Можна на тыдзень забыцца пра заняткі, хатняе заданне і займацца прыемнымі сэрцу рэчамі.
Свой вольны час навучэнцы Раклевіцкай базавай школы вабяць у школьным лагеры, які працуе падчас вясенніх канікул. Настаўнікі школы цесна супрацоўнічаюць з работнікамі мясцовага Дома культуры, з мэтай зрабіць адпачынак дзяцей больш актыўным і вясёлым.
29 сакавіка ў Раклевіцкім Доме культуры прайшла танцавальна-гульнёвая праграма “Прывітанне, канікулы!”. У ёй удзельнічалі вучні 2-8-х класаў. Для дзяцей былі падрыхатаваны розныя конкурсы, у якіх яны маглі адчуць сябе артыстамі, танцорамі, акцёрамі. Удзельнікі расказалі як вабяць вольны час, паказалi свае інтарэсы ў гульнёвай форме.
Добры настрой, жарты, усмешкі – гэтымі словамі можна ахарэктарызаваць танцавальна-гульнёвую праграму “Прывітанне, канікулы!”.
Работнікі Раклевіцкага СДК
Сіла ратаўнікоў – у традыцыях і пераемнасці пакаленняў. Пакуль людзі маюць патрэбу ў дапамозе, на…
Паважаныя работнікі органаў і падраздзяленняў МНС, ветэраны пажарнай службы! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным…
Ратаўнікі Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню пажарнай службы. Гасцямі святочнага канцэрта сталі…
У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў семінар па тэме “Аб парадку прыцягнення замежнай рабочай сілы…
У рамках акцыі “Павер у сябе!” у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылася прафарыентацыйная…
Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание о путях ускорения работы по ключевым инвестиционным проектам с…