Бяспека ў дзеянні
У выхаваўча-аздараўленчым дзённым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы адбыўся тэматычны дзень “Бяспека і прырода: гармонія жыцця”. Мерапрыемства аб’яднала практычныя заняткі па бяспецы з экскурсійнай праграмай, дазволіўшы выхаванцам не толькі атрымаць важныя веды, але і ўбачыць працу службаў выратавання і прыродных арганізацый знутры.
Супрацоўнікі раённага аддзела МНС і актывісты Таварыства Чырвонага Крыжа арганізавалі для выхаванцаў інтэрактыўную праграму “Спецатрад 112”, у рамках якой ратаўнікі на канкрэтных прыкладах разабралі з дзецьмі правілы бяспекі на вадзе, у побыце і наступствы дзіцячых свавольстваў з агнём.
Прадстаўнікі Чырвонага Крыжа правялі майстар-клас “Першая дапамога”, дзе на манекене паказалі алгарытм дзеянняў пры аказанні дапамогі пацярпелым.
У ДТСААФ школьнікі сустрэліся з інструктарамі, прагледзелі навучальныя відэаролікі і атрымалі магчымасць пасядзець у аўтамабілях.
У лясгасе юныя наведвальнікі азнаёміліся з лясной тэхнікай, а на маніторах камп’ютараў убачылі карту лясных угоддзяў раёна і даведаліся аб функцыянале кожнай машыны.
Фінальнай кропкай маршруту стаў пляж, дзе адбылася сустрэча з супрацоўнікамі РАНС і АСВОД. Дзеці навучыліся правільна карыстацца выратавальнымі камізэлькамі і кругамі, атрымалі рэкамендацыі па паводзінах на вадаёмах, а затым замацавалі тэорыю практыкай – каталіся на катамаранах і плавалі.
Крок да поспеху пачынаецца
Традыцыйнай у палатачным выхаваўча-аздараўленчым летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы стала інфармацыйна-асветніцкая акцыя “Крок да поспеху”. На сустрэчу з выхаванцамі прыйшлі выпускніцы школы Вераніка Адамчык і Ксенія Піваварчык.
Малады спецыяліст Вераніка працуе бухгалтарам у мясцовым сельгаспрадпрыемстве ААТ “Граніт-Агра”. Яна расказала школьнікам пра свой шлях да поспеху: вучоба ў аграрным класе школы, Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце, работа бухгалтарам. Дзеці даведаліся, якія бонусы ёсць у маладых спецыялістаў на гэтым прадпрыемстве, што работа ў вёсцы таксама можа быць цікавай, ёсць шмат магчымасцей удзельнічаць у конкурсах, семінарах, спартыўных спаборніцтвах, павышаць кваліфікацыю на розных курсах.
Ксенія – будучы журналіст, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Расказала пра паступленне і вучобу ва ўніверсітэце, практыку ў раённай газеце “Перамога”, у рэкламнай кампаніі ў Гродне, пра тое, чаму можна навучыцца, атрымліваючы прафесію журналіста.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
6 кастрычніка 2026 года начальнікам цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 у горадзе Дзятлаве рэгіянальнай дырэкцыі…
У Парэцкім сельвыканкаме прайшло пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным кірмашом…
Эти люди ежедневно создают праздничную атмосферу. Накануне профессионального праздника состоялась торжественная церемония награждения лучших представителей…
Как отметили в Дятловском РУП ЖКХ, с сегодняшнего дня в районе начинается отопительный период. В…
В Дятловском районе дан старт профилактической акции «Молодежь за безопасность». Первый этап традиционно прошел под…
По оперативным данным, сахарная свекла убрана с 48% площадей, накопано 2432 тыс. т корнеплода средней…