Ахова працы. Тэма, якая заўжды ў прыярытэце

5 жніўня пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў. Удзел у ім прымалі кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы, ідэалагічныя работнікі ўстановаў і арганізацый нашага раёна, дзе ладзіліся прафсаюзныя маніторынгі і былі выяўлены недахопы, аб выпраўленні якіх яны далажылі.

З інфармацыяй аб выніках работы рэйдавай групы тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў Дзятлаўскім раёне прысутных азнаёміў галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Андрэй Лазута. Ён нагадаў, што група тэхінспекцыі працы ФПБ пабывала ў нашым раёне ў чэрвені. Былі праведзены маніторынгі з ажыццяўленнем грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб ахове працы і выкананнем калектыўнага дагавора ў шэрагу арганізацый, якія функцыянуюць на Дзятлаўшчыне, выяўлены некаторыя парушэнні. Абапіраючыся на інфармацыю Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Андрэй Лазута прывёў статыстыку вытворчага траўматызму ў раёне і расказаў аб мерах, якія прымаліся па яго прафілактыцы ў другім квартале бягучага года.

Вынікі праверачнага мерапрыемства па захаванні патрабаванняў заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва ў частцы ўмоваў працы, медыцынскага абслугоўвання, санітарна-бытавога забеспячэння і арганізацыі харчавання работнікаў аграпрамысловага комплексу пры правядзенні сельскагаспадарчых работ у ААТ “Дварэц-Агра” і КСУП “Жукоўшчына” падвяла галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ Алена Шайбак. 

Тэму дапоўнілі, нагадаўшы правілы бяспекі працы, якія нельга ігнараваць, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, начальнік Дзятлаўскай раённай энергагазінспекцыі Вячаслаў Кець, намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Сяргей Кухарчык, галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Камароў.

У ходзе жывой размовы ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі праблемныя моманты, на якія ў час маніторынгу звярталі ўвагу адказных спецыялістаў нашага раёна тэхнічныя інспектары працы ФПБ. Спыніліся на пытаннях прафілактычнай работы ў калектывах з асобамі схільнымі да ўжывання алкаголю. Было адзначана, што і ў далейшым факты выяўлення нецвярозых супрацоўнікаў на рабочых месцах будуць расцэньвацца, як недастаткова якасная работа адказных за гэты кірунак спецыялістаў.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Вадзім Бялятка падкрэсліў, што ўсе недахопы, выяўленыя маніторынгавай групай, ужо выпраўлены. Ён зазначыў, што дробязяў у гэтай справе няма, і інжынеры па ахове працы павінны не толькі весці дакументацыю, але і знаходзіцца на вытворчасці, вучыць і накіроўваць работнікаў. Намеснік старшыні настроіў прысутных на адказную работу, акцэнтаваўшы ўвагу на тым, што пытанні аховы працы, вытворчай дысцыпліны і бяспекі заўжды будуць актуальныя, паколькі ад іх залежыць здароўе і жыццё людзей..

Ірына СТЫРНІК

Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

administrator

Recent Posts

Вытокі: малая радзіма

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

9 часов ago

Подведены итоги работы учебных заведений сферы культуры области

Делегация Дятловского района во главе с заведующим сектором культуры райисполкома Татьяной Ваниславчик приняла участие в…

10 часов ago

Алег Драгунскі пераабраны старшынёй арганізацыі

У Дзятлаве прайшоў справаздачна-выбарны сход раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”,…

11 часов ago

Условия для роста кукурузы в ближайшее время улучшатся — Белгидромет

Условия для роста и развития кукурузы в Беларуси в ближайшее время улучшатся, рассказали БЕЛТА в…

11 часов ago

Модернизация сельхозпроизводства на примере Витебской области стала одной из тем совещания у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по отдельным вопросам социально-экономического развития, передает корреспондент БЕЛТА. Одной…

11 часов ago

Купальный сезон продолжается: дятловские спасатели проводят рейды на водоемах

Лето подходит к концу, однако теплая погода пока не спешит уступать место осени. В Беларуси…

14 часов ago