Кандыдаты ў прэзідэнты змогуць выступіць на “Беларусь 1” з 14 па 25 верасня ў прайм-тайм. Аб гэтым заявіла сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў час пасяджэння ЦВК, на якім разглядаліся пытанні падрыхтоўкі і правядзення маючых адбыцца выбараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“У прамым эфіры з 14 па 25 верасня з 19.00 да 20.00, у самую рэйтынгавую гадзіну, будзе магчымасць у прамым эфіры кандыдатам у прэзідэнты выступіць на тэлеканале “Беларусь 1″ (па паўгадзіны). У выніку – два выступленні”, – паведаміла Лідзія Ярмошына, дадаўшы, што выступленні бясплатныя і будуць ажыццяўляцца ў рабочыя дні.

Што датычыцца радыёвяшчання, кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы змогуць выступіць у рабочыя дні з 21 верасня па 2 кастрычніка, раніцай – з 6.10 да 7.10. “Гэты час на радыё таксама з’яўляецца самым рэйтынгавым, таму што якраз у час снедання перад рабочым днём людзі слухаюць радыё. Даецца магчымасць двух выступленняў. Пры гэтым кандыдат можа выступаць толькі асабіста, не даецца магчымасць выступлення давераных асоб замест яго”, – адзначыла старшыня ЦВК.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации