У сувязі з гарачым надвор’ем, якое ўсталявалася ў апошнія дні, адсутнасцю ападкаў і, як вынік, павышэннем класа пажарнай небяспекі на большай частцы тэрыторыі рэспублікі ўведзена забарона на наведванне лясоў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.


Так, у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях забарона дзейнічае адносна ўсіх раёнаў. У Мінскай вобласці па стане на раніцу 6 жніўня забаронена наведваць лясы толькі ў Барысаўскім, Пухавіцкім, Лагойскім, Слуцкім і Мядзельскім раёнах, у Магілёўскай вобласці пад забарону пакуль не трапілі Круглянскі, Дрыбінскі, Мсціслаўскі і Быхаўскі раёны.

Пры гэтым у Мінлясгасе адзначылі, што па прагнозах сіноптыкаў у бліжэйшыя дні чакаецца 4-5 клас пажарнай небяспекі. Таму ўжо да выхадных забарона на наведванне лясоў будзе дзейнічаць па ўсёй тэрыторыі рэспублікі.

У прэс-службе адзначылі, што гэта мера вымушаная, таму Мінлясгас просіць грамадзян праявіць свядомасць і ўстрымацца ад парушэння часовых абмежаванняў. Як толькі сітуацыя з надвор’ем стабілізуецца, забароны будуць зняты.

Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях парушэнне забароны на наведванне лясоў вядзе да папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Ведае ўчастковы. Не вядзіцеся на “лайкі”
Спрашивали? Отвечаем…
Итоги четвертого игрового дня по мини-футболу

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации