“Пусть душа всегда поет” пад такой назвай ўдзельнікі аматарскай творчасці аддзела культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры” правялі выязны канцэрт для жыхароў вёсак Аханяны і Барташы. Пакуль артысты рыхтаваліся да выступлення на пытанні жыхароў адказвала старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганна Мікалаеўна Жых.У выкананні ансамбля народнай песні “Суседачкі” прагучалі беларускія народныя песні, вядомыя кампазіцыі аб вёсцы. Песні для вяскоўцаў выконвалі і самыя юныя ўдзельнікі Насця Бортнік, Мілана Падліпская, Алеся Адамчык, Ліза і Марыя Бурэц. Вяскоўцы цёпла сустракалі і дзякавалі за дастаўленыя хвіліны радасці. Кожны канцэрт для іх — сапраўдная падзея. Бо яны пражываюць у аддаленых маланаселеных вёсках, дзе не часта чуюць «жывую» песню. «Прыязджайце да нас часцей, не забывайце нас!»- такімі словамі праводзілі гледачы артыстаў.
Т.А.Буча,
мастацкі кіраўнік аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры».
21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…
21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…
22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…
Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…
Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…
Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…