Categories: Падзеі

З рэдакцыйнай пошты

Дарагія мае землякі

Сонечным жнівеньскім днём на адной з вуліц вёскі Колкі было шматлюдна і гаманліва. У гэты дзень, 5 жніўня, сабраліся людзі, якія калісьці вучыліся ў Колкаўскай пачатковай школе.

Мы рыхтаваліся да гэтай сустрэчы загадзя. З дапамогай інтэрнэту і мабільнай сувязі звязаліся са многімі, хто цяпер жыве за межамі Дзятлаўскага раёна і Гродзенскай вобласці. Наш зямляк і былы вучань Колкаўскай школы Аляксандр Бараноўскі разам з кіраўніком Казлоўшчынскага сельскага савета Аляксандрам Бяляткам дапамаглі нам падрыхтаваць вуліцу і месца, дзе ладзілася свята.

Многія з гасцей былі ўражаны тым, што ў Казлоўшчынскім доме культуры працуюць вельмі адораныя і таленавітыя людзі, сапраўдныя артысты. Шмат падзячных слоў за цудоўны канцэрт было сказана кіраўніку Дома культуры Дзмітрыю Міскевічу і яго калегам.

На наша свята завітаў чалавек, які заслугоўвае асаблівай павагі, бо ён, не шкадуючы сваіх сіл і часу, па крупінках збірае гісторыю нашага краю. Яго можна назваць дырэктарам інтэрнэт-музея. Дзякуючы Яўгену Горбачу, у “Аднакласніках” можна ўбачыць старыя і сучасныя фотаздымкі прыгожых краявідаў, святаў у вёсках, выпускных вечароў і шмат іншага.

А вечарам над вёскай загучалі мелодыі і песні з нашага дзяцінства і маладосці. Сталыя людзі, забыўшыся пра свае хваробы, танцавалі і польку, і кракавяк, і нават сучасныя танцы.

Свята працягвалася да самай раніцы. Кожны атрымаў мноства пазітыўных эмоцый ад сустрэчы са сваімі аднакласнікамі, землякамі, суседзямі і сябрамі. А ўспаміны пра дзяцінства, юнацтва, бацькоў, настаўнікаў, пра тых, каго ўжо няма, наведванне родных хат і падворкаў выклікалі шчаслівыя пачуцці і ціхі смутак аб тым, чаго больш ужо не будзе.

Мы ўсе дакрануліся да сваіх вытокаў, надыхаліся паветрам сваіх родных вёсачак, якія цяпер, на вялікі жаль, адносяцца да “неперспектыўных”. Нагаварыліся з цёткай Любай і цёткай Анютай, якія памятаюць нас маленькімі і якія выхоўвалі нас па-свойму.

Лічу, што такія святы маюць выхаваўчае значэнне. Гэта прыклад маладому пакаленню, як трэба любіць сваю малую радзіму, берагчы яе, ганарыцца сваім паходжаннем, бо з такіх маленькіх вёсачак выходзілі ў свет цудоўныя людзі: адукаваныя, выхаваныя, працалюбівыя.

На працягу ўсяго свята над вёскай кружылі буслы. Яны быццам радаваліся, што людзі вярнуліся ў сваю вёску гэтак жа, як і яны, буслы, вяртаюцца ў свае гнёзды кожную вясну з цёплых краін.

І. БУБНОЎСКАЯ,
ураджэнка вёскі Колкі

administrator

Recent Posts

Пожар хозяйственной постройки в деревне Коски

21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…

5 часов ago

Пять игровых дней позади: чемпионат Дятлово выходит на финишную прямую.

21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…

6 часов ago

Ад родных Рабкоў да сусветнай спадчыны Скарыны: жыццёвы шлях выдатнага земляка

22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…

6 часов ago

Ёсць нагода. Сяргею Ігнаціку падзякавалі за бездакорную службу

Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…

10 часов ago

Руководитель предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках. Суд вынес приговор

Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…

10 часов ago

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

1 день ago