Сярод найбольш абмяркоўваемых у грамадстве пытанняў — удасканаленне камунальнай гаспадаркі, павышэнне якасці абслугоўвання насельніцтва і зніжэнне затрат.
А што думаюць на гэты конт жыхары нашага раёна?
Кацярына Хілімончык, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»:
— Я згодна з думкай Прэзідэнта, што тарыфы на камунальныя паслугі павінны быць пад’ёмныя. Гэта абароніць у тым ліку і маладых спецыялістаў, якія прыязджаюць працаваць па размеркаванні на новае месца жыхарства.
Як правіла, зарплаты ў моладзі, якая працуе ў вёсках і аграгарадках, не вялікія. А жыць маладыя спецыялісты пачынаюць самастойна, самі разлічваюць свой бюджэт. Калі тарыфы вялікія, даходаў (асабліва маладой сям’і з дзецьмі) на ўсе патрэбы можа не хапіць. Паслугі ЖКГ павінны быць даступныя і моладзі, і адзінокім пажылым людзям, я так лічу.
Што тычыцца павышэння якасці паслугаў ЖКГ — гэта, наогул, патрабаванне часу. Калі камунальнікі не будуць рухацца ў гэтым кірунку, на рынку паслугаў іх пачнуць замяняць прыватныя арганізацыі, адабраўшы частку прыбытку.
Ну і, самі людзі, асабліва моладзь, павінны быць зацікаўлены ў добраўпарадкаванні тэрыторый. Навесці парадак на ўласным двары (нават у дварах шматпавярховых дамоў), стварыць утульнасць і прыгажосць — гэта і наша з вамі задача. У гэтым мы павінны падаваць прыклад дзецям, клапаціцца аб тым асяроддзі, у якім яны растуць.
І. КАЎКЕЛЬ
Накануне нового учебного года в гости к мальчишкам и девчонкам в социально-педагогический центр города Дятлово…
На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс, рассказали БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
ПРОГРАММА ДНЯ БЕЛОРУССКОЙ ПИЬМЕННОСТИ 5 – 6 сентября 2026 г. в городе Костюковичи Могилевской области…
3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…
Вясёлы школьны званок у новым навучальным годзе празвінеў 1 верасня для 1911 навучэнцаў Дзятлаўшчыны. Упершыню…
Президент выступил на заседании Совета глав государств – членов ШОС. Президент Беларуси Александр Лукашенко назвал…