У Рэспубліцы Беларусь грамадзянам, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае, культурнае развіццё дзяржавы, забеспячэнне яе бяспекі, абараназдольнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, устанаўліваюцца пенсіі за асаблівыя заслугі.

Пытанні іх устанаўлення рэгулююцца Палажэннем аб пенсіях за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 1993 года № 185.

Права на такі вiд пенсii маюць грамадзяне, якiя жывуць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, атрымлiваюць пенсiю па ўзросце або за выслугу гадоў, пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсiйнага ўзросту, або пенсiю па iнвалiднасцi, – незалежна ад узросту.

Пенсія за асаблівыя заслугі ўстанаўліваецца:

– Героям Беларусі, Савецкага Саюза, Сацыялістычнай Працы;

– грамадзянам, узнагароджаным ордэнамі Айчыны трох ступеняў, ордэнамі “За службу Радзіме” трох ступеняў, ордэнамі Славы трох ступеняў, ордэнамі Працоўнай Славы трох ступеняў, ордэнамі “За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР” трох ступеняў;

– грамадзянам, узнагароджаным трыма і больш ордэнамі Рэспублікі Беларусь і (або) СССР;

– жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць і больш дзяцей і ўзнагароджаным адной з наступных дзяржаўных узнагародаў СССР або Рэспублікі Беларусь: ордэнам Маці, медалём “Медаль мацярынства”, ордэнам “Мацярынская слава”, “Маці-гераіня”;

– грамадзянам, удастоеным ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь, БССР або СССР (народны, заслужаны);

– лаўрэатам Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь, БССР, Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР;

– грамадзянам, якія займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады Рэспублікі Беларусь, членам Урада Рэспублікі Беларусь, старшыням аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама – пасля спынення імі работы на гэтых пасадах;

– пераможцам і прызёрам Алімпійскіх, Паралімпійскіх, Дэфлімпійскіх гульняў;

– чэмпіёнам свету і Еўропы;

– камандзірам, камісарам, начальнікам штабоў партызанскіх брыгад і атрадаў.

Гэты від пенсіі не ўстанаўліваецца грамадзянам, якія маюць судзімасць.

Пенсія за асаблівыя заслугі ўстанаўліваецца камісіяй па ўстанаўленні пенсій за асаблівыя заслугі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у памеры пенсіі па ўзросце, па інваліднасці або за выслугу гадоў, што назначаецца ў адпаведнасці з пенсійным заканадаўствам або заканадаўствам аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь, і павышэння за асаблівыя заслугі.

Памер павышэння за асаблівыя заслугі вызначаецца камісіяй у кожным канкрэтным выпадку з улікам заслуг грамадзяніна, якому ўстанаўліваецца пенсія, і не можа перавышаць 250 % мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.

У наступным памер пенсіі за асаблівыя заслугі можа быць перагледжаны камісіяй у частцы яго павелічэння пры з’яўленні новых (дадатковых) звестак аб асаблівых заслугах грамадзяніна, таксама пры ўзнагароджанні грамадзяніна ордэнам або медалём Рэспублікі Беларусь (за выключэннем юбілейнага).

Пенсія за асаблівыя заслугі ўстанаўліваецца камісіяй на падставе хадайніцтва і пераліку дакументаў, вызначаных палажэннем.

Алена НАВІЧЭНКАВА,
намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, начальнік аддзела пенсій і дапамогаў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

15 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

15 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

15 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

16 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

17 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago