У кастрычніку 2015 года да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1-1 арт. 12.7 КоАП Рэспублікі Беларусь за ажыццяўленне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці прыцягнуты грамадзянін В., які ў сваім гаражы, размешчаным недалёка ад будынка фінансавай міліцыі ў горадзе Слоніме, адкрыў пункт па незаконнай нарыхтоўцы (скупцы) лому і адходаў каляровых металаў. Варта адзначыць, што грамадзянін В. разам са сваім знаёмым раней ужо прыцягваўся за ажыццяўленне дадзенага віду незаконнай дзейнасці, аднак памер вызначанага судом пакарання чаму-небудзь не навучыў. Дарэчы, калі раней у дадзенай кропцы прымаўся як чорны, так і каляровы лом, то пасля прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці грамадзянін В. стаў спецыялізавацца ў асноўным на каляровым метале. І, вядома ж, пры скупцы металу не патрабаваў ні пашпарта таго, хто здае, як і не цікавіўся паходжаннем скупляемага металу. Пры гэтым выкарыстоўваліся пэўныя меры канспірацыі: у гаражы, у якім ажыццяўлялася скупка, захоўвалася толькі невялікая колькасць нарыхтаванага лому, а асноўная частка захоўвалася ў іншым месцы. Агульная вага знойдзенага работнікамі фінансавай міліцыі лому каляровых металаў склала звыш 4 тон. Яго кошт перавысіў 64 млн. рублёў. Гэта адна з найбуйнейшых партый лому каляровых металаў, канфіскаваных на тэрыторыі раёна. Эканамічны суд Гродзенскай вобласці, разгледзеўшы адміністрацыйны пратакол фінансавай міліцыі, прымяніў да грамадзяніна В. штраф у памеры 7,2 млн. рублёў з канфіскацыяй лому каляровых металаў.

С. ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК па Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации