У верасні 2015 года фінансавай міліцыяй горада Слоніма сумесна з калегамі з падатковай інспекцыі праводзіліся праверачныя мерапрыемствы ў дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка Ю., які ажыццяўляе рознічны гандаль складанабытавой тэхнікай у горадзе Ваўкавыску. Варта адзначыць, што раней прадпрымальнік трапляў у поле зроку фінансавай міліцыі ў сувязі з тым, што прывозіў з Рэспублікі Польшча шырокадыяганальныя тэлевізары, а затым прадаваў іх у сваім гандлёвым аб’екце, не маючы афіцыйных дакументаў, якія сведчаць аб іх паступленні ў гандлёвы аб’ект, і, адпаведна, кантрольных (ідэнтыфікацыйных) знакаў. У 2013 годзе індывідуальны прадпрымальнік Ю. прыцягваўся да адказнасці фінансавай міліцыяй горада Слоніма за падобнае парушэнне, “зарабіўшы” не толькі штраф, але і канфіскацыю тэхнікі без дакументаў. Але мінулы ўрок не пайшоў на карысць: у гандлёвым аб’екце зноў прапаноўваліся для рэалізацыі тэлевізары коштам больш за 54 млн. рублёў, на якія адсутнічалі дакументы і абавязковая для дадзенага тыпу тавараў маркіроўка кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі. Даведаўшыся, што да яго з праверкай ізноў прыехала фінансавая міліцыя і падатковая інспекцыя са Слоніма, і ўсвядоміўшы дапушчаныя парушэнні, індывідуальны прадпрымальнік не стаў выдумляць сабе апраўданняў і заявіў хадайніцтва аб разглядзе ў эканамічным судзе справы аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 4 арт. 12.17 і арт. 12.35 КоАП Рэспублікі Беларусь пры яго адсутнасці. Вынік: сукупны штраф у суме 1,440 млн. рублёў і канфіскацыя тавару коштам больш за 54 млн. рублёў.

Калі вам вядомы факты аб ажыццяўленні гандлю індывідуальнымі прадпрымальнікамі або юрыдычнымі асобамі (прадпрыемствамі) таварамі без дакументаў, а таксама аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, у тым ліку прадметамі адзення, абутку, вырабамі з каштоўных металаў, складанабытавой і вылічальнай тэхнікай, алкагольнымі і спіртазмяшчальнымі вадкасцямі, у тым ліку за замежную валюту, Слонімскі МА УДФР гатовы разгледзець адпаведную інфармацыю з прымяненнем да парушальнікаў мераў адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Нашы тэлефоны і кантактныя дадзеныя: 8(01562)6-43-80, 6-43-81, 6-43-82, горад Слонім, вул. Горкага, 22.

С. ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК па Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации