Калонка рэдактара. Пакаленне Z

Хоць свет у цэлым рухаецца наперад, моладзі прыходзіцца кожны раз пачынаць спачатку. (Ёган В. Гётэ)

Як праўдзіва сказана. Кожны чалавек у гэтым жыцці пачынае свой шлях, і ў кожнага ён свой. А некаторыя мяняюць шляхі-дарогі па некалькі разоў, як грыбнік, якізаблукаў у лесе, не знаходзячы той адзінай дакладнай дарогі. І добра, калі побач ёсць тыя, хто разумее і ўмее пачуць, своечасова даць патрэбную параду, падставіць плячо.

Але як бы ні складваліся абставіны, свой шлях чалавек павінен прайсці сам, спадзеючыся на ​​сябе, дапускаючы памылкі і выпраўляючы іх.

Мы часта чуем пра тое, што моладзь ужо не тая. Але яна не горшая і не лепшая, яна проста іншая. Бо кожнае новае пакаленне прыўносіць у жыццё нешта сваё, і кожнае новае пакаленне ўнікальнае па-свойму.

У кагосьці з нас ёсць дзеці, у кагосьці ўнукі, і мы ўсе іх вельмі любім. Так, нам хочацца, каб у іх у жыцці ўсё склалася, каб усё было добра: і дом, і сям’я, і ​​праца. Але мы забываемся – яны іншыя, іх мары і рэаліі пра жыццё могуць не супадаць з нашымі, а мы працягваем прымяраць на іх свае нязбытыя мары.

Галоўнае наша адрозненне – гэта лічбавая рэальнасць, якая практычна паглынае жыццё маладых людзей. Валоданне актуальнай інфармацыяй стала для іх адной з галоўных каштоўнасцяў. Што казаць пра моладзь, калі сёння маленькія дзеці ў тры гады выдатна валодаюць гаджэтамі, могуць і бабулі патэлефанаваць, і на ютуб зайсці.

Гэта жыццё, гэта пакаленне Z, як яго назвалі. І з гэтым нічога зрабіць нельга. Гэта трэба прыняць. Свет рухаецца наперад!

Але ў моладзі засталіся тыя ж абавязкі, што і былі. Яны займаюцца адукацыяй, усё часцей прапагандуюць здаровы лад жыцця. Яны больш упэўненыя ў сабе, актыўныя, жывуць тут і цяпер, пражываюць і шануюць кожны момант. Яны адкрытыя да дыялогу, яны любяць падарожнічаць і пазнаваць свет. Яны ініцыятыўныя і крэатыўныя, яны не баяцца ісці да сваёй мары. Яны плануюць шмат чаго дасягнуць у сваім жыцці.

Вы яшчэ не пазналі ў гэтым “партрэце” сваё дзіця?

Сённяшняя моладзь выдатная. У яе шэрагах больш студэнтаў, чым тых, хто не вучыцца, больш працуючых, чым наркаманаў, больш багатых, чым бедных. Сучасная моладзь – гэта надзея і апора.

А тым, хто думае інакш, хочацца сказаць: успомніце сябе ў маладосці, якімі былі вы, што адчувалі, пра што перажывалі і ці моцна адрозніваецеся ад цяперашняй моладзі? Толькі часы былі іншыя!

Ну а калі нешта не падабаецца, давайце падумаем, а што зрабілі мы, дарослыя, акрамя крыўдных папрокаў, каб наша моладзь была яшчэ лепшая?

Наталля КАЛОДКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Хто на Дзятлаўшчыне “Уладар сяла”?

10 чэрвеня пляцоўка каля Дварэцкага дома культуры ператварылася ў сапраўдны кірмаш талентаў, спартыўнага запалу і…

38 минут ago

Міністр ЖКГ правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

10 чэрвеня Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла. Ён…

44 минуты ago

Канікулы са спартыўным настроем

Сёння на стадыёне “Колас” сабраліся самыя актыўныя, спартыўныя выхаванцы аздараўленчых летнікаў на раённую спартландыю “Звонкія…

48 минут ago

З 8 па 14 чэрвеня ў Беларусі праходзіць Тыдзень нулявога траўматызму

Мерапрыемства скіравана на забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, папярэджанне выпадкаў вытворчага траўматызму…

9 часов ago

Гарачая тэлефонная лінія

17 чэрвеня з 10 да 12 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама падпалкоўнік…

10 часов ago

Сельская гаспадарка. Вітамінны рацыён – для павышэння надояў

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў першага ўкосу і закладка сянажных траншэяў. У СГФ “АграМілк”…

1 день ago