Святкі — гэта 12 святочных дзён пасля Калядаў, калі ходзяць у госці, радуюцца аб Нараджэнні Хрыста, дораць падарункі, узгадваючы аб дарах вешчуноў, і віншуюць усіх са светлым святам.

Гэту добрую традыцыю падтрымалі навучэнцы 14 школ Дзятлаўскага раёна. У час святак у Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў Калядны фестываль “Хрыстаславы-2018”. Яго арганізавалі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Дзятлаўская благачынная царкоўная акруга.

Да ўдзелу ў фестывалі былі запрошаны навучэнцы 1-11 класаў, іх бацькі, педагогі. Каманды з традыцыйнай Каляднай зоркай у песнях і вершах славілі светлае свята, выконвалі трапар Нараджэння Хрыстовага, неслі людзям радасную вестку, віншавалі іх.

Выступленні навучэнцаў ацэньвала судзейская калегія, якую ўзначаліў Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі Іаан Кісель. У склад калегіі ўваходзілі святары і галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Гарановіч.

Айцец Іаан павіншаваў прысутных з Нараджэннем Хрыстовым, якое ўжо 2018-ы раз сустракаюць вернікі. Так узгадваецца падзея, якая змяніла ход гісторыі, калі ў наш фізічны свет прыйшоў Бог. Ён стаў чалавекам, каб выратаваць людзей, даць ім магчымасць зноў быць “прычаснікамі” вечнага жыцця ў Царстве Нябесным. Таму, разумеючы вялікасць і значэнне гэтай падзеі, увесь праваслаўны свет зноў і зноў славіць Айца Сусвету. І ўдзельнікі фестывалю сваімі выступленнямі таксама будуць славіць Хрыста.

Першымі на сцэну выйшлі хрыстаславы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. Сёлета навучэнцы гэтай школы сталі прызёрамі навукова-практычнай канферэнцыі “Навагрудская епархія: гісторыя даўжынёй у 700 гадоў” з навукова-даследчай работай “Навамучанікі і падзвіжнікі Навагрудскай епархіі”. Дарэчы, навучэнцы Наваельнянскай сярэдняй школы, якія выступалі чацвёртымі, таксама ўдзельнічалі ў гэтай канферэнцыі з навукова-даследчай работай “Храм Нараджэння Прасвятой Багародзіцы пасёлка Наваельня” і сталі прызёрамі. Абедзве каманды парадавалі гледачоў яркімі выступленнямі. Цікавыя праграмы таксама падрыхтавалі хрыстаславы Казлоўшчынскай сярэдняй школы, Лявонавіцкага, Раклевіцкага, Жукоўшчынскага, Раготнаўскага дзіцячых садоў-базавых школ, сярэдняй школы №3 і гімназіі №1 горада Дзятлава, Вензавецкага, Круцілавіцкага, Хвінявіцкага дзіцячых садоў-сярэдніх школ, Дварэцкай, Гезгалаўскай сярэдніх школ.

Падвялі вынікі фестывалю і ўручылі ўзнагароды Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі Іаан Кісель і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Белаус. Яны зазначылі, што ўсе ўдзельнікі свята падрыхтавалі дастойныя выступленні і справіліся з галоўнай задачай фестывалю — годна славіць Боганемаўля Хрыста. Наталля Белаус падзякавала педагогам, якія не толькі вучаць дзяцей, але і знаходзяць час для іх духоўнага выхавання.

Найвышэйшым балам было ацэнена выступленне навучэнцаў Гезгалаўскай сярэдняй школы.

Яны і сталі пераможцамі Каляднага фестывалю “Хрыстаславы-2018”. Дыпломамі другой ступені адзначаны хрыстаславы гімназіі №1 горада Дятлава і Наваельнянскай сярэдняй школы. Дыпломы трэцяй ступені атрымалі каманды Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, сярэдніх школ №1 і №3 горада Дзятлава. Астатнія ўдзельнікі фестывалю атрымалі падзячныя лісты.

Фота Ірыны СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

2 Комментарии

  • Поздравляем учащихся средней школы №3 города Дятлово с призовым третьим местом! Молодцы!!!

  • Поздравляем учащихся Гезгаловской школы. Вы – лучшие! Мы вами гордимся!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации