Калі звяртацца на асабісты прыём?

Асабістыя прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб кіраўніцтвам Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюцца па графіку:

начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Таццяна Аляксандраўна Пратаковіч (кабінет № 8) – кожная першая серада месяца з 9 да 13 гадзін, кожная трэцяя серада месяца з 14 да 18 гадзін; 

намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Дзмітрый Леанідавіч Лупач (кабінет № 7) – кожная другая серада месяца з 9 да 13 гадзін, кожная чацвёртая серада месяца з 14 да 18 гадзін.

Разглядаюцца пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі раённага аддзела Следчага камітэта. Папярэдні запіс у рабочыя дні з 9 да 13 і з 14 да 18 гадзін ажыццяўляецца па тэлефоне 6-46-31. У выхадныя і святочныя дні запіс вядзе дзяжурны следчы.

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З  “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, калі на дзень прыёму прыпадае дзяржаўнае свята ці святочны дзень, аб’яўлены Прэзідэнтам непрацоўным, асабісты прыём пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.

Пісьмовыя звароты дасылайце на адрас: 231471, г. Дзятлава, вул. Першамайская, 5, Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Электронныя звароты можна падаць праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Тэлефон гарачай лініі 6-46-20. 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

12 часов ago

Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…

12 часов ago

Што цэняць і чаго чакаюць маладыя беларусы?

Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…

12 часов ago

Моладзевыя навіны. “Асенні экспрэс”: прыгоды на планетах

У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы…

12 часов ago

Актуальны каментарый. Мы робім усё, каб стаць мостам для дыялогу

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП…

13 часов ago

МФК «ФСК Дятлово» одержал победу в товарищеском матче и готовится к турниру «Соседи»

В Новогрудке, в ФОК «Лидер», состоялся товарищеский матч между МФК «ФСК Дятлово» и МФК «Кореличи». Встреча…

14 часов ago