Асабістыя прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб кіраўніцтвам Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюцца па графіку:
начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Таццяна Аляксандраўна Пратаковіч (кабінет № 8) – кожная першая серада месяца з 9 да 13 гадзін, кожная трэцяя серада месяца з 14 да 18 гадзін;
намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Дзмітрый Леанідавіч Лупач (кабінет № 7) – кожная другая серада месяца з 9 да 13 гадзін, кожная чацвёртая серада месяца з 14 да 18 гадзін.
Разглядаюцца пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі раённага аддзела Следчага камітэта. Папярэдні запіс у рабочыя дні з 9 да 13 і з 14 да 18 гадзін ажыццяўляецца па тэлефоне 6-46-31. У выхадныя і святочныя дні запіс вядзе дзяжурны следчы.
Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, калі на дзень прыёму прыпадае дзяржаўнае свята ці святочны дзень, аб’яўлены Прэзідэнтам непрацоўным, асабісты прыём пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.
Пісьмовыя звароты дасылайце на адрас: 231471, г. Дзятлава, вул. Першамайская, 5, Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Электронныя звароты можна падаць праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Тэлефон гарачай лініі 6-46-20.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga