Categories: Падзеі

Калі вучыць дзіця беларускай мове?

Родная беларуская мова, на якой свабодна размаўлялі нашы бабулі і дзядулі, якую праз аднаго з большага ведаем мы самі, на жаль, можа стаць для нашых дзяцей як замежная. Што рабіць, каб гэтага не здарылася, і калі пачынаць прывіваць дзіцяці беларускую мову, культуру і традыцыі? Тым бацькам, якія яшчэ шукаюць адказ на гэта пытанне, вызначыцца дапамагаюць у дашкольнай навучальнай установе. Так, у Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава ўжо не адзін год паспяхова працуюць беларускамоўныя групы.

— Беларуская мова ні ў якім разе не навязваецца, не даецца безальтэрнатыўна, – адразу запэўнівае загадчыца ўстановы адукацыі Святлана Ус. – Знаёмства з беларускай мовай і культурай адбываецца ненавязліва, пакрыху, у форме гульні, і таму з радасцю ўспрымаецца дзеткамі.


Падтрымліваючы традыцыі пераемнасці са школай, у Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №2 ужо з сярэдняга дашкольнага ўзросту далучаюць дзяцей да вывучэння роднай мовы. Пераняўшы вопыт сваіх калегаў, за стварэнне профільнай беларускай групы ўзялася вопытны педагог першай катэгорыі Наталля Кучынская. У 2014-2015 годзе, калі яе маленькія “падапечныя” дасягнулі ўзросту 4-5 гадоў, выхавальніца ў межах дашкольнай адукацыйнай праграмы стала паступова папулярызаваць беларускую мову і культуру праз усе віды дзейнасці дашкольнікаў – заняткі, гульню, працу, пазнанне свету.


Каб пазнанне ўсяго беларускага было для дзяцей не толькі карысным, але і сапраўды цікавым, Наталля Іванаўна стварыла ў групе “беларускі куток” з нацыянальнымі атрыбутамі – беларускімі традыцыйнымі вырабамі, посудам, лялькамі ў нацыянальных строях, кнігі па вывучэнні беларускай мовы і культуры, тэматычныя гульнёвыя дапаможнікі.
“Добрай раніцы”, “дзякуй”, “калі ласка”, “смачна есці” – словы і выразы, якімі чатырох-пяцігадовыя выхаванцы групы карыстаюцца без напаміну і просьбы. Разам з правіламі ветлівасці, якім абавязкова вучаць усіх дашкольнікаў,  выхаванцам групы прывіваюць базавыя навыкі валодання беларускай мовай. А калі надыходзіць час сумеснай гульні, дзеці выбіраюць “Белыя гусі”, “Пятро, Пятро” або іншыя народныя забаўлянкі.
Cамая эфектыўная педагагічная работа – усебаковая. Таму на музычных занятках з Вольгай Палухінай дзеці спяваюць беларускія песні, танчаць нацыянальныя танцы. У дашкольнай установе ладзяцца тэатралізаваныя пастаноўкі, некаторыя з якіх – па-беларуску. Маленькія артысты прадстаўляюць п’есу спачатку гледачам іншых груп садка, а потым – сваім бацькам, якіх дашкольная ўстанова рэгулярна запрашае на сумесныя мерапрыемствы. Да прыкладу, у мінулым вучэбным годзе з аншлагам прайшла прэм’ера беларускай казкі “Алеся і жучок” у іх выкананні.
Для большай эфектыўнасці выхаваўчага працэсу Наталля Кучынская са сваімі выхаванцамі выйшла за межы дзіцячага садка. Яна наладзіла сувязь з Дзятлаўскай бібліятэкай, раённым Домам культуры, мясцовым гісторыка-краязнаўчым музеем. Разам з дзецьмі яны наведваюць гэтыя ўстановы з экскурсіямі, праводзяць тэматычныя заняткі-экскурсіі, каб пераканацца ў тым, што беларуская мова і культура жыве і функцыянуе.
Паступова да беларускамоўнага выхавання малечы далучыліся і бацькі.
— Мяне напачатку крыху здзіўляла і, вядома, радавала, што таты і мамы сталі набываць для сваіх дзетак кніжкі з вершыкамі-забаўлянкамі на беларускай мове, беларускамоўныя расфарбоўкі, – расказвае Наталля Іванаўна. – Такім чынам, усё беларускае па кропельцы пачало замацоўвацца ў жыцці кожнага дзіцяці.
Разам з бацькамі дзеці рыхтуюць тэматычныя калажы, сценгазеты. Летась самі мамы і таты, апрануўшы беларускія нацыянальныя касцюмы, завіталі ў госці ў садок, каб пагуляць разам з дзецьмі.
Загадчыца Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 Святлана Ус адзначае, што традыцыйна ў навучальнай установе дзеці знаёмяцца з гадавым цыклам дзяржаўных і народных святаў. Для дзяцей 4-6 гадоў распрацавана мадэль святочнага календара, згодна з якой працуюць усе групы садка. Дзяржаўныя святы вывучаюцца на занятках, народныя – пераважна інсцэніруюцца выхаванцамі розных узроставых груп сумесна з выхавальнікам і педагогам музыкі. Дзеці, якія займаюцца ў профільнай беларускамоўнай групе,  зазвычай прэзентуюць традыцыйныя беларускія святы – тут ладзілі Саракі, Вялікдзень, Купалле,  наперадзе дзяцей чакаюць Мядовы, Яблычны, Арэхавы Спас і Дажынкі, а ўзімку – абавязкова Каляды і Шчодрык. Дзеці актыўна ўключаюцца ў абрадна-тэатралізаваную дзейнасць, праз гульню далучаючыся да беларускай культуры.
— Відавочна, што вынік ад актыўнай, скрупулёзнай сумеснай работы педагогаў, бацькоў, адміністрацыі садка па беларускамоўным выхаванні дзяцей ёсць, – завяршае аповед пра беларускую групу Святлана Васільеўна. – Найлепшым і лагічным вынікам існавання такой групы стала б, на маю думку, паступленне дзяцей у беларускамоўны першы клас школы (штогод такая магчымасць прапаноўваецца бацькам будучых першакласнікаў – рэд.).
Н. АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

14 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

14 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

15 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

15 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

16 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

16 часов ago