Каго чакаюць у студатрадах?

У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў навучальны семінар па арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў.

– Занятасць непаўналетніх з’яўляецца актуальнай, асабліва ў час летніх канікулаў, і дзецям неабходна прапаноўваць розныя формы карыснага баўлення вольнага часу, – звярнуўся да прысутных намеснік старшыні райвыканкама, старшыня штаба па каардынацыі і кантролі за дзейнасцю студэнцкіх атрадаў Ігар Кухарэвіч. – Нягледзячы на работу ў гэтым кірунку ўстановаў адукацыі і службаў прафілактыкі раёна, адзначаецца рост колькасці непаўналетніх, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, у першую чаргу з-за адміністрацыйных парушэнняў па ўжыванні спіртных напояў. Як адзін з кірункаў прафілактыкі, арганізацыя студэнцкіх атрадаў мае немалаважнае значэнне. Працаваць сёлета яны будуць у сельгасарганізацыях, пры гэтым важна надаваць увагу яшчэ і вольнаму часу, пытанням прафарыентацыі, стварэнню бяспечных умоваў працы студатрадаўцаў. Усяго ў студатрады плануецца працаўладкаваць 150 чалавек, у абавязковым парадку задзейнічаць падлеткаў, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа. На аснове заяўнага прынцыпу таксама прапаноўваць і індывідуальныя формы сезоннай занятасці студэнтаў і навучэнцаў. Важна, каб дзеці і моладзь не былі прадастаўлены самі сабе, а цікава і з карысцю правялі канікулы.

Больш падрабязна на арганізацыі сёлетняй работы студатрадаў спынілася першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”, сакратар штаба Кацярына Хілімончык. Яна расказала, што заключаны 9 дагавораў з 5-ю сельгасарганізацыямі, створаны аператыўны штаб, які каардынуе і кантралюе дзейнасць студатрадаў, замацаваны адказныя асобы, якія будуць праводзіць маніторынгі. У студатрадах, згодна з заканадаўствам, могуць працаваць маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года, мінімальная іх колькасць ад 5 чалавек, кожны ўдзельнік павінен адпрацаваць не менш за 10 дзён. Функцыянаваць студатрады цяпер могуць на працягу ўсяго года, калі гэта не перашкаджае вучэбнай дзейнасці.

Як павінен праходзіць парадак прыёму студатрадаўцаў на работу, нагадала намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Дорда, закранула пытанні заключэння працоўных і грамадзянска-прававых дагавораў, парадку вядзення працоўных кніжак, нормаў рабочага часу, аплаты працы.

Галоўны спецыяліст сектара механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сцяпан Вольскі засяродзіў увагу ўдзельнікаў семінару на патрабаваннях па ахове працы пры рабоце студэнцкіх атрадаў, расказаў аб найбольш тыповых парушэннях тэхнікі бяспекі.

Якім павінен быць парадак выкарыстання сродкаў на развіццё дзейнасці студэнцкіх атрадаў, патлумачыла галоўны бухгалтар раённага камітэта ГА “БРСМ” Наталля Маркава.

Вынікі семінару падвёў Ігар Кухарэвіч. Падкрэсліў, што асаблівую ўвагу трэба надаваць заканадаўчай базе і бяспецы працы, заклікаў прафсаюзныя арганізацыі актыўней далучыцца да арганізацыі вольнага часу студатрадаўцаў.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

9 часов ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

13 часов ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

1 день ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

1 день ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

1 день ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

1 день ago