Да навагодніх святаў практычна ў кожным доме ўстанаўліваюць і ўпрыгожваюць ёлкі.

Каб зялёная прыгажуня прынесла сям’і радасць і святочны настрой, а не бяду, варта ведаць правілы выкарыстання ёлачных гірляндаў:

– ёлку можна ўпрыгожваць толькі завадской гірляндай, якая мае неразборную прасаваную вілку;

– не спрабуйце самастойна разбіраць уключаныя гірлянды, рамантаваць або відазмяняць іх, не згінайце і не нацягвайце;

– не дапускайце кантакту гірлянды з вадой.

– вулічная ілюмінацыя павінна мець больш надзейную ізаляцыю, якая абароніць яе ад вільгаці і пылу;

– пакаёвыя гірлянды не прыдатныя для выкарыстання на вуліцы;

– забараняецца мантаж вулічных гірляндаў у моцны мароз.

Упрыгожванне ёлак электрагірляндамі для выкарыстання на масавых мерапрыемствах могуць праводзіць толькі вопытныя электратэхнічныя работнікі; падключэнне гірляндаў да напружання 220 В праводзіцца толькі праз прыладу ахоўнага адключэння.

Няхай навагоднія святы прынясуць вам толькі станоўчыя эмоцыі!

Валянцін КАСЦЮКЕВІЧ,
дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе
Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации