Ці ведаеце вы, што садэчна-сасудзістыя хваробы маюць сезонны характар?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск. І гэта шмат у чым звязана з уплывам вірусных інфекцый, у прыватнасці грыпу.

Зімой часцей здараюцца інфаркты міякарда, бо вірусныя інфекцыі могуць  з’яўляцца правакуючым фактарам і выклікаць ускладненні ішэмічнай хваробы сэрца. Да таго ж, узровень артэрыяльнага ціску зімой фізіялагічна вышэйшы ў сярэднім на 10 міліметраў ртутнага слупа, чым улетку.

Даследаванні наступстваў вакцынацыі сведчаць пра эфектыўнасць прышчэпак. Колькасць ускладненняў, у прыватнасці інфарктаў і інсультаў, у вакцыянаваных пацыентаў у апошнія гады зменшылася ў тры-чатыры разы.

Перанесены грып таксама можа пагражаць збоямі рытму сэрца. У групе рызыкі знаходзяцца, напрыклад, курцы і аматары няправільнага харчавання і фаст-фуду. Таксама сярод фактараў рызыкі кардыёлагі вылучаюць гіпадынамію і лішнюю вагу.

Варта памятаць пра важнасць прафілактыкі. Ужывайце штодзень не менш за 500 грамаў агародніны і садавіны, рэгулярна прымайце прэпараты, займайцеся спортам. Дактары прапануюць 150 хвілін фізічнай актыўнасці ў тыдзень – гэта 4-5 дзён па 30 хвілін аэробнай нагрузкі (хадзьбы, плавання ці веласіпеда).

Для захавання здароўя сэрца важна збалансаванае харчаванне. У прыватнасці, наш арганізм павінен атрымліваць неабходную колькасць поліненасычаных тлустых кіслот. Для гэтага дастаткова 1-2 разы на тыдзень ужываць любую рыбу – селядзец, фарэль, сёмгу, скумбрыю. Не трэба забываць таксама пра садавіну і агародніну, а вось полівітамінныя комплексы і антыаксідантныя прэпараты ўжываць без рэкамендацыі доктара кардыёлагі не раяць.

Тлушчы павінны складаць 20-30% сутачнага рацыёну. Тут важна якасць тлушчоў, поліненасычаныя і монаненасычаныя тлустыя кіслоты вельмі карысныя, транстлушчы ж, наадварот, уплываюць на нас негатыўна. Асцярожна трэба ставіцца і да вугляводаў – вялікая іх колькасць павышае рызыку развіцця хвароб і заўчаснай смяротнасці.

Таццяна СВІБ,
доктар-тэрапеўт Дзятлаўскай ЦРБ

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

4 минуты ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

6 минут ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

15 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

15 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

17 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

17 часов ago