«Прадухілім інфаркт міякарда»

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Медыка-асветная акцыя пад назвай «Прадухілім інфаркт міякарда» пройдзе 27 верасня ў Беларусі.

Інфаркт міякарда – распаўсюджанае захворванне, якое з’яўляецца прычынай смерці. Развіццю інфаркту міякарда спрыяюць такія захворванні, як гіпертанія, цукровы дыябет, падвышанае ўтрыманне халестэрыну ў крыві, залішняя маса цела. Для прафілактыкі інфаркту міякарда неабходна выконваць 7 правілаў.

Кантралюйце ваш артэрыяльны ціск. У выпадку неабходнасці прайдзіце абследаванне.

Кантралюйце ўзровень халестэрыну. Высокі ўзровень халестэрыну часта звязаны з няправільным харчаваннем.

Харчуйцеся правільна. Для збалансаванага харчавання неабходна ўжыванне вялікай колькасці садавіны і агародніны, здаровых гатункаў хлеба, нішчымнага мяса, рыбы і бабовых, а таксама прадукты з нізкім утрыманнем тлушчаў або без тлушчу. Абмяжуйце ўжыванне солі.

Займайцеся фізічнымі практыкаваннямі. Напрыклад, хадзьба ў хуткім тэмпе на працягу паўгадзіны ў дзень можа знізіць рызыку інфаркту міякарда прыкладна на 18%.

Не пачынайце курыць, а калі курыце – паспрабуйце кінуць. Нават адна цыгарэта павышае артырыяльны ціск на 15 хвілін.

Не злоўжывайце спіртнымі напоямі.

Пазбягайце працяглых стрэсаў.

Нават невялікія станоўчыя змены, якія вы занясеце ў лад жыцця, могуць запаволіць старэнне сэрца.

Вераніка ЛІТВІН,
доктар-кардыёлаг Дзятлаўскай ЦРБ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *