Летась у раёне зарэгістравана адно карупцыйнае злачынства.
У першым паўгоддзі крымінальная справа за “злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі” ўзбуджана на аднаго з кіраўнікоў у парадку нагляду за выкананнем заканадаўства, па ёй вынесены абвінаваўчы прысуд.
У другім паўгоддзі пракуратурай праведзена праверка выканання заканадаўства ў сферы аховы здароўя ў цэнтральнай раённай бальніцы. Аналіз паказаў, што пры належнай і своечасовай рабоце па папярэджанні карупцыі некаторыя карупцыйныя праявы можна было прадухіліць. Так, судом Дзятлаўскага раёна адна з работніц бальніцы прызнана вінаватай за прыняцце незаконнага ўзнагароджання пры выкананні працоўных абавязкаў. Яна аформіла заведама лжывыя дакументы на карысць асобы, якая перадала ўзнагароджанне.
Прыклад гэты не адзінкавы: у лістападзе 2022 года за выкарыстанне падробнага дакумента асуджаны рабочы адной з арганізацый раёна. Мужчына дакладна ведаў, што ў яго ліст непрацаздольнасці ўнесены лжывыя звесткі аб захворванні і непрацаздольнасці для ўтойвання прагулаў, аднак перадаў яго па месцы работы і атрымаў грашовую дапамогу. Адной з умоваў, якая паспрыяла ўнясенню лжывых звестак у дакумент, была адсутнасць належнага кантролю за работай падначаленых з боку кіраўніцтва структурнага падраздзялення.
Выяўлены і парушэнні інструкцыі “Аб парадку выкарыстання і бухгалтарскага ўліку бланкаў строгай справаздачнасці” ў частцы ўліку рэцэптурных бланкаў. На адрас галоўнага доктара ўнесена прадстаўленне. Па выніках разгляду акта пракурорскага нагляду 5 службовых асобаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
За парушэнне антыкарупцыйнага заканадаўства ў 2022 годзе ўзбуджаны 3 дысцыплінарныя вытворчасці. Да адказнасці прыцягнуты (атрымалі вымовы): брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі – за ўнясенне лжывых звестак у афіцыйныя дакументы аб падзяжы, а таксама два кіраўнікі – за паездкі на службовым транспарце ў асабістых мэтах і за заключэнне дагавора субпадраду на выкананне работ без працэдуры перамоваў. Прыведзеныя факты сведчаць аб тым, што часам кіраўнікі не толькі не прымаюць законных мераў па папярэджанні карупцыйных праяваў, але і самі парушаюць патрабаванні антыкарупцыйнага заканадаўства.
Віталій ЮРГО,
пракурор Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Указ Президента Беларуси №234 от 20 июля 2026 года обновил порядок ведения банка данных граждан,…
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…