У час рабочага візіту на Дзятлаўшчыну старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько сустрэўся з калектывам ААТ “Граніт-Агра”.

Удзел у пасяджэнні прымалі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васілій Хвацік, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі гэтага ж прафсаюза Міхаіл Сіцько.

Напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне разгледзелі актуальную тэму “Подзвігу народа жыць у стагоддзях”.

У тым, што сёння Беларусь актыўна развіваецца і крочыць мірным курсам, а нашы суайчыннікі жывуць у дастатку і бяспецы, як падкрэсліў Юрый Сянько, вялікая заслуга Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. У час электаральнай кампаніі Юрый Аляксеевіч быў даверанай асобай Аляксандра Рыгоравіча.

– У сваёй перадвыбарнай праграме для далейшага развіцця краіны Аляксандр Лукашэнка абазначыў некалькі напрамкаў, і адзін з цэнтральных – гэта мір і бяспека, – адзначыў Юрый Сянько. – Мы разумеем, наколькі нестабільная сітуацыя складваецца ў свеце. У многіх краінах, у тым ліку братняй Украіне, адбываюцца канфлікты з рэальнай гібеллю людзей. Таму тэма захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне як ніколі актуальная. Мы з вамі – нашчадкі пераможцаў, людзі, якія ствараюць гісторыю сучаснасці і забяспечваюць далейшую бяспеку на роднай зямлі, своеасаблівыя настаўнікі для падрастаючага пакалення, бо перадаём гістарычную памяць, каб і нашы дзеці шчыра шанавалі спакой і мір.

Прафсаюзны лідар нагадаў факты самай крывавай і разбуральнай у сусветнай гісторыі вайны 1941-1945 гадоў, якая забрала жыцці мільёнаў, закранула кожную беларускую сям’ю. У Беларусі на дзяржаўным ўзроўні забяспечана абарона гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, гэта норма ўнесена ў Канстытуцыю, прыняты законы аб недапушчэнні нацызму і генацыдзе беларускага народа, а пры ўзбуджэнні крымінальнай справы Генеральная пракуратура Беларусі накіравала 125 просьбаў аб аказанні юрыдычнай дапамогі па пошуку ваенных злачынцаў у 29 дзяржаў свету. У выніку многія запыты былі праігнараваны, некаторыя адрасаты адмовіліся ад супрацоўніцтва, спасылаючыся на “захаванне суверэнітэту”.

Юрый Сянько падкрэсліў, што наша агульная задача – перадаць наступным пакаленням праўду аб Вялікай Айчыннай вайне, каб і моладзь разумела, што ў гэтым аснова і беларускага суверэнітэту, і будучыні.

– Значны ўклад у гэту работу ўносяць прафсаюзы, – упэўнены Юрый Аляксеевіч. – Рэспубліканскія, абласныя, раённыя арганізацыі шэфствуюць над больш чым 190 памятнымі месцамі. Вялікая работа вядзецца пярвічкамі, якіх у краіне 24 тысячы, і пад іх апекай больш за дзевяць тысяч мемарыялаў і воінскіх пахаванняў. Яшчэ адзін важны праект, які рэалізуецца сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Патрыёты Беларусі” – адлічбоўка інфармацыі і ўстаноўка ў памятных месцах таблічак з QR-кодамі. Яны з’явіліся на больш чым трох тысячах аб’ектаў, дзе цяпер нават без экскурсавода можна даведацца гісторыю. На пастаяннай аснове прафсаюзны турыстычны аператар “Беларустурыст” арганізуе для працоўных калектываў паездкі па месцах гістарычнай славы беларускага народа. Распрацавана больш за 50 такіх маршрутаў, толькі летась па іх падарожнічалі каля 55 тысяч членаў прафсаюза. Некалькі тыдняў назад з ініцыятывы прафсаюзнага моладзевага Савета прайшоў маштабны форум “Нашчадкі Вялікай Перамогі” з удзелам маладых прадстаўнікоў гарадоў-герояў Беларусі і Расіі.

Наша краіна нікому не пагражае, не нападае, але робіць усё магчымае, каб забяспечыць нацыянальную бяспеку. Беларусь дастойна быць унікальнай, самастойнай, прыгожай, чыстай, надзейнай, спакойнай.

Сваё выступленне Юрый Аляксеевіч скончыў на прыемнай ноце: уручыў ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сертыфікаты на 12-дзённы адпачынак у прафсаюзным санаторыі работнікам ААТ “Граніт-Агра” Людміле Русіновіч, Дануце Лазовік, Івану Яўсейчыку.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае #ФПБ

Похожие публикации