Падзеі
1 min read
733

Юныя грамадзяне

15 марта, 2017
0
Юныя грамадзяне

У час рэспубліканскай акцыі “Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь” у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі прайшло ўрачыстае ўручэнне пашпартоў маладым жыхарам Дзятлаўшчыны. Свой галоўны дакумент у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь атрымалі 25 хлопцаў і дзяўчат, якім споўнілася 14 гадоў.

Іх прыйшлі павіншаваць старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў А. Бараноўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. Калодка, старшыня раённага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Л. Кашко, начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама А. Біль, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. Белаус, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” К. Хілімончык, вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама С. Юргель.

Прысутных павітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў А. Бараноўскі:

— Сёння вы атрымліваеце пашпарты, якія пацвярджаюць, што вы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Памятайце, што ўсё ваша жыццё павінна быць скіравана на тое, каб наша краіна квітнела, станавілася больш моцнай і прыгожай. Прыкладзіце намаганні, вучыцеся і працуйце на карысць Айчыны.

 

Пашпарты і падарачныя выданні “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь” школьнікам уручылі А. Бараноўскі, А. Біль, К. Хілімончык. Вокладкі на першы дакумент — старшыня раённага савета ветэранаў Л. Кашко.

Кацярына Бялятка, навучэнка Казлоўшчынскай сярэдняй школы, ад імя равеснікаў падзякавала за віншаванні і падарункі, паабяцала, што моладзь сваёй вучобай, працай, творчымі справамі будзе ўмацоўваць родную краіну.

З атрыманнем галоўнага дакумента юных грамадзян Рэспублікі Беларусь павіншавала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” К. Хілімончык.

Вядучыя свята запрасілі прысутных на экскурсію па музеі і святочны канцэрт да Дня Канстытуцыі ў Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці.

І. СТЫРНІК
Фота П. АДАМЧУКА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Жанчыны беларускія, славянкі…
Паважаныя жыхаркі Дзятлаўскага раёна!
Паважаныя, дарагія, цудоўныя жанчыны!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации