Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з намеснікам прэм’ер-міністра – міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Бельгіі Дзідзье Рэйндэрсам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. “Ваш візіт знакавы, і ад яго вельмі шмат залежыць. Не толькі ў нашых двухбаковых адносінах, але і ў нашых адносінах з вашай імперыяй (Еўрапейскім саюзам. – Заўвага БЕЛТА). Я магу вам гарантаваць: вы заўсёды ў нашай асобе будзеце бачыць краіну, якая будзе працаваць на аб’яднанне, на стабільнасць у Еўропе. Мы і ў цяжкія часы вам праблем не стваралі, і ў будучым ніколі гэтых праблем вам ствараць не будзем”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што выступае за шматполюсны свет і захаванне Еўрапейскага саюза. “Еўрасаюз – гэта магутнейшы полюс разам з Кітаем, Злучанымі Штатамі Амерыкі. Еўрапейскі саюз – гэта магутная апора для планеты, калі яна знікне – быць бядзе. Таму ўсе нашы “брэксіты” і нацыяналістычныя рухі я не ўспрымаю. Чаго б ні каштавала, Еўрапейскі саюз трэба захаваць. Гэта не мая асабістая пазіцыя (хаця і асабістая), гэта пазіцыя зыходзіць з міжнародных дзяржаўных інтарэсаў. Чым больш апор, тым устойлівей сістэма. Таму я прыхільнік Еўрапейскага саюза”, – растлумачыў Прэзідэнт. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з’яўляецца праціўнікам двайных стандартаў, якія часам можна заўважыць у дзейнасці ЕС. “Таму я хацеў бы, каб Еўрапейскі саюз адпавядаў тым дэкларацыям, якія ён прапануе ўсяму свету: сумленнасць, прыстойнасць, дэмакратычнасць, – заявіў беларускі лідар. – Калі б вы ўважліва паглядзелі на Беларусь, то ўбачылі б тут і правы чалавека, і дэмакратыю, і парадак, і бяспеку для людзей. Мы таксама не без недахопаў, як і вы. Але трэба размаўляць, трэба быць бліжэй адзін да аднаго. Трэба, калі ў вас ёсць вопыт, прапаноўваць і перадаваць яго. Мы гатовы вучыцца. Але прашу, майце на ўвазе адно: для нас святыя суверэнітэт і незалежнасць”
Проверьте последнюю статью от этого автора!



Ведае ўчастковы. Купанне можа каштаваць дорага
17 мая, 2025
Предыдущая новость
Мы – грамадзяне Беларусі
Следующая новость
Юныя грамадзяне
Похожие публикации
Сустрэчы з працоўнымі калектывамі
22 июля, 2015
Выбары-2015. Збор подпісаў выбаршчыкаў
23 июля, 2015
Свежие записи
- Александр Лукашенко: в Беларуси гордятся достижениями своих атлетов, это наше национальное достояние
- Почетная грамота за высокий профессионализм и значительный вклад в развитие физической культуры и спорта
- Ведае ўчастковы. Купанне можа каштаваць дорага
- Интернет-влияние, фонды Сороса и Обама. Польшу накануне выборов сотрясает крупнейший политический скандал
- Паважаныя работнікі фізічнай культуры, аматары здаровага і спартыўнага ладу жыцця!