Categories: Падзеі

Юнакоў Дзятлаўшчыны праводзілі ў армію

Провады ў армію – асаблівы дзень для маладых людзей, прызваных на службу ва Узброеныя Сілы. Для іх ён становіцца мяжой паміж юнацтвам і дарослым жыццём. Гэта дзень, калі будучыя салдаты ўсведамляюць асабістую адказнасць за бяспеку дзяржавы і рэальную неабходнасць на працяглы перыяд апынуцца ў далечыні ад роднага дома.

Урачыстыя провады прызыўнікоў на тэрміновую воінскую службу і службу ў рэзерве прайшлі ў Дзятлаве 2 лістапада ў зале кінатэатра “Спадарожнік”. Пры святочных абставінах ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Генадзь Суравец уручыў будучым салдатам павесткі аб прызыве на службу ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

 

Маладыя дзятлаўчане, а іх у восеньскім прызыве 49, будуць год ці паўтара фізічна загартоўвацца, спасцігаць асновы ваеннай справы, прывыкаць да армейскай дысцыпліны ў войсках сілаў спецыяльных аперацый, Міністэрства ўнутраных спраў, мабільных сіл, супрацьпаветранай абароны, электроннай барацьбы і іншых. Тут яны не толькі атрымаюць ваенную спецыяльнасць, авалодаюць сучасным узбраеннем і тэхнікай, каб на высокім узроўні выконваць пастаўленыя камандаваннем задачы, але даведаюцца, што такое сапраўднае мужчынскае армейскае сяброўства. Усё гэта ў іх наперадзе. А пакуль у адрас заўтрашніх салдат у іх урачысты дзень гучалі добрыя словы, пажаданні і настаўленні годна служыць.

— Вельмі хутка са зброяй у руках вы станеце на абарону нашых рубяжоў – выконвайце свой доўг з гонарам і сумленнем. Жадаю вам надзейных сяброў і добрых камандзіраў. Дзякуй вашым бацькам і настаўнікам, якія годна выхавалі вас для праходжання службы. Я лічу, што з такімі абаронцамі, як вы, мы можам быць упэўненымі ў незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны, — звярнуўся да прызыўнікоў ваенны камісар Генадзь Суравец.

Ён заклікаў юнакоў памятаць, што ваенная прысяга, якую яны будуць прымаць, – гэта не толькі словы. Гэта клятва на вернасць Радзіме, увасабленне патрабаванняў Канстытуцыі аб тым, што абарона краіны – абавязак кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусі.
Спявалі ў гэты дзень для будучых абаронцаў Айчыны Ала Чарняўская, Аксана Кашляк і Марына Варган.

Вядучая ўрачыстасці Наталля Маліноўская пажадала прызыўнікам годна выконваць свой воінскі абавязак і хутчэй вярнуцца дамоў, дзе іх будуць вельмі чакаць родныя і блізкія людзі. Цяжэй за ўсё развітвацца з юнакамі, хоць і ненадоўга, іх бацькам. Хвалявалася кожная маці, якая прысутнічала на мерапрыемстве, бо разумела, што праз некалькі дзён сын адправіцца ў армію.

І. КАМАРОВА
Фота В. ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

2 часа ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

7 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

1 день ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago