Ёсць нагода. Хто самы фінансава адукаваны на Дзятлаўшчыне?

Пераможцай ІІІ абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай адукаванасці-2024 сярод навучэнцаў установаў агульнай сярэдняй адукацыі стала наша юная зямлячка – навучэнка Гезгалаўскай сярэдняй школы Валерыя Юргілевіч, якая дабілася найвышэйшага 100-бальнага выніку (педагог Ірына Шумская).

Іспыты праходзілі на базе Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі ў фармаце дыстанцыйнага тэсціравання з выкарыстаннем інавацыйнай платформы MOODLE. Удзел у іх прымалі 57 таленавітых школьнікаў 9-11 класаў з усіх раёнаў Гродзеншчыны. Алімпіяднікам давялося адказаць на ​​30 складаных тэставых пытанняў па дзесяці тэмах, якія ўключалі асновы фінансавага планавання, інвестыцыі, бюджэтаванне, кіраванне асабістымі фінансамі, а таксама выканаць арыгінальнае творчае заданне па рашэнні фінансавых задач.

Пераможцы адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, прадастаўленымі Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і рэгіянальнай дырэкцыяй № 400 па Гродзенскай вобласці СберБанк.

– Навучэнцы Гезгалаўскай школы на працягу апошніх 5-6 гадоў у раённых лідарах алімпіяды па фінансавай адукаванасці, – расказала Ірына Шумская, намеснік дырэктара гэтай установы па вучэбнай рабоце, якая курыруе падрыхтоўку. – У свой час у абласную дзясятку лепшых трапіла наша Ангеліна Басай, а ў рэспубліканскую – Аляксандра Барабан. Валерыя Юргілевіч летась заняла ІІ месца на раённым этапе. За гэты час мы з ёю правялі работу над памылкамі: узмоцнена займаліся, падцягнулі тэмы, дзе меліся пэўныя прабелы ў ведах, было шмат самападрыхтоўкі, як вынік – раённая перамога і максімальна магчымыя абласныя 100 балаў. Асвойваць асновы фінансавай адукаванасці Валерыя пачала яшчэ ў восьмым класе, калі прыйшла на заняткі аднайменнага факультатыва. У дзяўчынкі трывалая матэматычная база, яна хутка лічыць, здольна рашаць складаныя матэматычныя заданні. Безумоўна, цяпер мы будзем узмоцнена рыхтавацца на рэспубліканскі этап іспытаў, паколькі канкурэнцыя там самая сур’ёзная: многія ўстановы адукацыі, якія падрыхтавалі пераможцаў, супрацоўнічаюць з эканамічнымі інстытутамі, аднак аптымізму мы з Валерыяй не губляем. Першае абласное месца і паездка ў Нацбанк – гэта ўжо дастойны вынік.      

Сапраўды, 13 снежня Валерыя Юргілевіч у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь у горадзе Мінску прадставіць Гродзеншчыну і прыме ўдзел у заключным рэспубліканскім туры алімпіяды, дзе паспаборнічае з іншымі таленавітымі навучэнцамі краіны.

– Аб прафесіі, звязанай з фінансамі, я не мару, бо збіраюся стаць праграмістам, – расказвае Валерыя Юргілевіч. – Аднак фінансавая адукаванасць, мяркую, патрэбна любому чалавеку. Спасцігаю яе некалькі гадоў запар, спачатку было хвалююча ўдзельнічаць у алімпіядзе, аднак я верыла ў свае сілы, вынік не прымусіў доўга чакаць. Пасля хвалюючых дыстанцыйных іспытаў мяне апанавала вялікая радасць, гонар за нашу школу, за высокі бал. Цяпер рыхтуюся да выступлення ў сталіцы, чытаю шмат літаратуры, з Ірынай Мікалаеўнай паўтараем патрабаванні заканадаўства, Канстытуцыі, праглядаем афіцыйныя сайты дзяржаўных органаў, каб запас ведаў быў трывалым. Упэўнена, што ў дарослым жыцці ўсё гэта мне спатрэбіцца, бо фінансава адукаваныя людзі лепш ведаюць, куды ўкладваць грошы, каб яны працавалі, як забяспечыць уласную фінансавую стабільнасць. Гэта важна для жыцця кожнага і для развіцця грамадства ў цэлым. Хоць і хвалююся перад фінальным турам, але паездку чакаю з нецярпеннем: хочацца пабачыць Нацбанк знутры, больш даведацца, як ён працуе, паказаць добры вынік.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее
#нашалепшае

administrator

Recent Posts

“Зецельскі фэст” – тэрыторыя шчасця

30 мая ў рамках дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” горад Дзятлава ператварыўся ў сапраўдную…

31 минута ago

«Зецельскі фэст» ў Дзятлаве.  Шэсце па цэнтральнай вуліцы

Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем  пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…

2 часа ago

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

8 часов ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

23 часа ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

23 часа ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

24 часа ago