Лістапад – адзін з самых цёмных месяцаў у годзе, калі ўсім не хапае цяпла, добрага настрою, а вадзіцелям – яшчэ і святла, каб маглі добра разгледзець усіх удзельнікаў дарожнага руху.
Рашэнне сітуацыі простае, яго трансліруюць паўсюль і пастаянна: пешаходы, станьце заўважнымі на дарозе, насіце на адзенні і рэчах святлоадлюстроўваючыя элементы, гэтым вы засцеражаце сябе ад траўмавання, а аўтамабілістаў – ад лішніх перажыванняў.
Ды, як аказалася, простыя метады падыходзяць не ўсім. Апошнім часам выкарыстанне флікераў у цёмны час сутак з дробязі ператварылася ў праблему, на якую пастаянна звяртаюць увагу на раённым, абласным і нават рэспубліканскім узроўні. Інфармацыя агучваецца на планёрках і пасяджэннях, на прадпрыемствах Дзятлаўшчыны праводзіцца цэнтралізаваная закупка такіх элементаў для супрацоўнікаў, каб дабіраліся на работу і з работы без лішніх прыгодаў. Ва ўстановах адукацыі рэгулярна ладзяцца акцыі ДАІ, якія таксама суправаджаюцца раздачай флікераў.
А што самі людзі? Адны і без лішняга нагадвання засцерагаюць сябе і дзяцей святлоадлюстроўваючымі элементамі, а другія ўвесь час спадзяюцца на магутны славянскі авось. Але такі нумар даўно не праходзіць: казачная самаўпэўненасць і бяспечнасць пешаходаў не застаецца беспакаранай. Аб гэтым сведчыць статыстыка Дзяржаўтаінспекцыі, данымі якой падзяліўся старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў Алег Ляўкевіч:
– З пачатку года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна прыцягнуты да адказнасці 1024 пешаходы, 143 з іх – у стане алкагольнага ап’янення, 490 веласіпедыстаў, 45 з іх – нецвярозыя, 15 вадзіцеляў сродкаў персанальнай мабільнасці (з іх 3 – у нецвярозым стане). Нягледзячы на вялікую прафілактычную работу, удзельнікі дарожнага руху часта ігнаруюць правілы і дапускаюць правапарушэнні. У апошні час нямала іх звязана з нашэннем флікераў. Хочацца нагадаць пешаходам і веласіпедыстам, што нашэнне святлоадлюстроўваючага элемента ў цёмны час сутак – не рэкамендацыя, а патрабаванне закона, парушэнне якога будзе мець адпаведнае пакаранне.
Наколькі даступныя флікеры для дзятлаўчан, высвятляем у магазінах райцэнтра. У многіх кропках гандлю як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці такая прадукцыя ёсць у форме брэлокаў, наклеек, цвёрдых і мяккіх палосак на руку. У магазінах горада не прадстаўлены камізэлькі з такімі элементамі, аднак яны, як правіла, ёсць у продажы на аўтазаправачных станцыях. Некаторыя магазіны здзівілі адсутнасцю на паліцах патрэбнага тавара, на што прадаўцы растлумачылі: сезонны тавар карыстаецца павышаным попытам, яго хутка разбіраюць.
Адным словам, хто з дзятлаўчан захоча, флікер сабе або родным без праблем набудзе. Галоўнае – не забываць, што проста купіць мала, трэба яшчэ і насіць.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя абласнога праекта “Чырвоная зорка героя”, які аб’яднаў абласную арганізацыю РГА “Белая…
Президент Беларуси Александр Лукашенко вручил государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония организована в…
З 14 па 20 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах перавозак пасажыраў маршрутнымі транспартнымі…
Для кожнага мужчыны надыходзіць момант, калі трэба рабіць выбар, ад якога будзе залежаць далейшае жыццё,…
У Дзятлаўскім раёне завяршыўся цыкл мерапрыемстваў тэматычнага тыдня “Моладзевы пульс: БРПА + БРСМ на Дзятлаўшчыне”.…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод