Урадам Рэспублікі Беларусь прынята пастанова аб прадаўжэнні тэрміну звароту імянных прыватызацыйных чэкаў “Маёмасць” па 31 снежня 2025 года.

Абмяняць чэкі “Маёмасць”, якія належаць грамадзянам, на дзяржаўныя акцыі магчыма ў падраздзяленнях ААТ “ААБ Беларусбанк”, якія выконваюць названыя аперацыі (пералік такіх падраздзяленняў размешчаны на афіцыйным сайце банка). Там жа можна азнаёміцца са спісам акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх прапануюцца да набыцця ў абмен на чэкі, і інфармацыяй аб гэтых таварыствах. Пры звароце неабходна прад’явіць пашпарт грамадзяніна Беларусі і сертыфікат чэкаў “Маёмасць”. Інфармацыю аб абмене чэкаў на акцыі акцыянерных таварыстваў можна атрымаць па тэлефоне 147.

Зараз у абмен на чэкі “Маёмасць” прапануюцца акцыі больш за 160 адкрытых акцыянерных таварыстваў, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў розных сферах вытворчасці і аказання паслуг.

Пры абмене грамадзяне маюць права выкарыстаць чэкі:

— выдадзеныя ім асабіста;

— атрыманыя па дагаворах дарэння і (або) па спадчыне ад блізкіх сваякоў (бацькоў, дзяцей, мужа і жонкі, родных братоў і сясцёр, унукаў, бабуляў, дзядуляў, свекрыві, свёкра, цесця і цешчы), пры ўмове, што дорацца (успадкоўваюцца) толькі чэкі, выдадзеныя блізкім сваякам, але ў суме не больш за 250 імянных прыватызацыйных чэкаў “Маёмасць” на працягу ўсяго перыяду бязвыплатнай прыватызацыі.

Стаўшы акцыянерам, грамадзянін надзяляецца правам на ўдзел у кіраванні акцыянерным таварыствам, атрыманне дывідэндаў і інфармацыі аб дзейнасці таварыства, а таксама на продаж, дарэнне і перадачу па спадчыне акцый, якія яму належаць.

Аддзел эканомікі Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

3 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

3 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

17 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

18 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

20 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

20 часов ago