Работа кур’ерам або распаўсюджванне наркотыкаў?

У наркабізнесе новы трэнд: гандляры забароненымі рэчывамі ўсё часцей у “закладчыкі” вярбуюць падлеткаў.

У тэлеграм-каналах з’явіліся аб’явы аб рабоце, дзе абяцаюць “казачныя” грошы. Персанал па падборы кадравага апарата інтэрнэт-магазінаў, якія распаўсюджваюць наркотыкі, адпраўляе паведамленні з прапановай працаўладкавання ў сацсетцы “Telegram” або “ВКонтакте”. Ёсць некалькі відаў такіх смс: прапануецца нібыта легальная работа (фотарэдактарам, кур’ерам і г. д.), звязаная з “непарушэннем закона”, або канкрэтна пішацца, што трэба пераступіць закон. Але, бачачы лічбы, якія тычацца зарплаты, людзі, тым больш падлеткі, “губляюць” галаву і не спыняюцца ні перад чым. Думаюць, паспрабуюць адзін-два разы, заробяць грошай і больш не будуць. Але больш двух месяцаў ніхто з “закладчыкаў” наркотыкаў не працуе. Лёгкія і вялікія грошы – магчымасць хутка трапіць за краты. Прычым гадоў на 6 мінімум.

Калі прыйшло такое паведамленне, не трэба ўступаць у перапіску, а паведаміць пра смс бацькам або педагогам, якія павінны перадаць гэтую інфармацыю ў міліцыю для далейшага правядзення праверкі. Падлеткавы ўзрост – самы ўразлівы, калі хочацца самастойна зарабіць, прычым адразу шмат грошай. Спакуса вялікая, але і пакаранне чакае страшнае.

Цяпер усімі суб’ектамі прафілактыкі вядзецца работа па раннім выяўленні асобаў, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў, папярэджанні злачынстваў і недапушчэнні ўключэння ўсіх непаўналетніх. Раскрывальнасць складае практычна 90 %.

Статыстыка: за 7 месяцаў 2022 года супрацоўнікамі наркакантролю па лініі незаконнага абароту наркотыкаў і процідзеяння гандлю людзьмі выяўлена 115 злачынстваў, з іх 88 датычацца наркотыкаў.

Валерый БАРОЎСКІ,
оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

2 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

2 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

16 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

17 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

19 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

19 часов ago