Больш за 40 гадоў у сферы культуры раёна прарабіў загадчык сектара культуры Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Васіль Шыцько. Сёння калегі праводзілі яго на заслужаны адпачынак. Шмат добрых слоў, кветак, падарункаў, жартаў, вясёлы настрой – менавіта такая атмасфера панавала ў зале. І, як заўсёды, сціпласць, добразычлівасць, лагодная ўсмешка, якая зыходзіла ад самога віноўніка мерапрыемства.
Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі ў сваім віншаванні адзначыў:
– Вы дастойна прайшлі гэты нялёгкі шлях, шмат зрабілі ў духоўным і культурным плане, стварылі і захавалі цудоўны калектыў, які прадаўжае ўсе традыцыі і ўносіць шмат новага ў творчае жыццё раёна – ад моладзі да ветэранаў.
Ад раённага выканаўчага камітэта ён уручыў Васілю Васільевічу Дыплом і медаль “За заслугі перад Дзятлаўшчынай”.
Да віншаванняў далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, асаблівую ўвагу звярнуўшы на таленавітасць, дабрыню, прафесіяналізм, якія Васіль Шыцько ўмела спалучае ў рабоце, падзякаваў за супрацоўніцтва.
Намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка таксама павіншаваў юбіляра і пажадаў яму моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба і яшчэ доўгай сумеснай працы.
Словы ўдзячнасці Васілю Васільевічу за работу, давер і дапамогу, агульны дыялог і сумесныя рашэнні выказала старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Марына Бортка і ад імя Гродзенскай абласной арганізацыі ўручыла Ганаровую грамату за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства і садзейнічанне ў рэалізацыі праграм і яе дзейнасці.
Моцнага здароўя, святочнага настрою, быць заўсёды ў страі ад імя ўсёй культуры Дзятлаўшчыны пажадала дырэктар раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Маліноўская, адзначыўшы яго цудоўныя чалавечыя якасці, талент, творчасць, актыўнае граматнае кіраўніцтва. Разам з кветкамі і падарункамі не абышлося і без добрай песні, якую падарыў калектыў народнага тэатра-студыі гульні “Суседзі”.
Васіль Шыцько падзякаваў усім за добрыя словы і пажаданні і паабяцаў заўсёды дапамагаць парадай і дзяліцца сваім шматгадовым вопытам.
Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…
Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…
Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…
В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…
Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga