Categories: Падзеі

Яны першымі пасадзілі “другі беларускі хлеб”

Веснавыя работы на палях гаспадарак раёна па-ранейшаму кіпяць з ранку да позняга вечару, а традыцыйна адказны і хуткаплынны вясенні перыяд не дазваляе спыніцца аграрыям ні на хвіліну.

Амаль толькі скончылася сяўба, а гаспадаркі ўжо садзяць бульбу.

У КСУП “Хвінявічы”, кіраўніком якога з’яўляецца Мікалай Бубноўскі, сёлета па праву могуць ганарыцца лідэрствам – у гэтым годзе яны першымі скончылі пасадку бульбы. Ладзіцца работа ў працоўнага  звяна Георгія Шэўко і Рыгора Палюна. Яны адны з першых спраўляюцца з пастаўленымі перад гаспадаркай задачамі. На працягу ўсяго складанага аграрнага часу механізатары не спыняюцца: адзін від сельскагаспадарчай дзейнасці хутка змяняецца другім. Сёння радуюць вока акуратныя, роўныя, нібы пад лінейку, барозны, нарэзаныя Рыгорам Палюном, а яшчэ зусім нядаўна Рыгор Уладзіміравіч падрыхтоўваў глебу да севу: вывозіў арганічныя ўгнаенні. Наступны перыяд у календары механізатара – нарыхтоўка кармоў. Першыя на чарзе – шматгадовыя травы. А да пачатку гэтага сельскагаспадарчага этапу механізатарам дасканала правяралася ўся неабходная тэхніка, каб адказна, без збояў, выйсці на палеткі. У 1990 годзе ўладкаваўся  Рыгор Палюн сюды на працу і вось ужо дваццаць восьмы год самааддана працуе на палетках гаспадаркі.

Узнімаецца высока над зямлёю з-пад калёс трактара МТЗ пыл. Кіруе  вопытны механізатар, перадавы працаўнік Георгій Шэўко. Па выніках шматгадовай працы зразумела – тэхналогія пасадкі бульбы адпрацавана ім да дробязей. Георгій Міхайлавіч працуе  ў КСУП “Хвінявічы” ўжо 32 гады. У  час пасяўной кампаніі Георгій Шэўко  займаецца ўнясеннем арганічных і мінеральных угнаенняў у глебу, пазней на трактары садзіць бульбу, летнімі спякотнымі днямі працуе на зернеўборачным камбайне, восеньскай  парою прыступае да збору  беражліва ім пасаджанай і, калі год дасць, добра ўрадзіўшай бульбы.

Прыемная сустрэча з віншаваннямі і падарункамі была арганізавана на палетках гаспадаркі КСУП “Хвінявічы” ва ўрочышчы Аляксандравічы. Словы падзякі за сёлетнюю плённую працу і лепшыя дасягненні пры пасадцы бульбы выказаў механізатарам калектыўнага звяна Георгію Шэўко і Рыгору Палюну старшыня Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

 

Падзячныя лісты за добрасумленную працу і высокія вытворчыя паказчыкі, каштоўныя падарункі і веснавыя кветкі сталі прыемным

дапаўненнем да шчыра сказаных словаў, стварылі асабісты настрой бадзёрасці, які застаўся з працаўнікамі на ўвесь складаны аграрны дзень.

Павітаў Уладзімір Казак і новую супрацоўніцу КСУП “Хвінявічы” Ілону Вінцкевіч, якая з нядаўніх часоў працуе ў гаспадарцы аграномам-насенневодам.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

Жаночыя сакрэты паспяховай аграноміі

Вячаслаў Адамчык – герой мірнага часу

Сэрцам адданы роднай зямлі

administrator

Recent Posts

Суд вынес приговор замдиректору филиала предприятия АПК в Гродненском районе за взятку

Суд Ленинского района Гродно рассмотрел уголовное дело о коррупционном преступлении в отношении заместителя директора филиала…

52 минуты ago

Юрий Караев и Константин Бурак ознакомились с ходом уборочной кампании в Щучинском районе

Сегодня председатель облисполкома Юрий Караев и помощник Президента – инспектор по Гродненской области Константин Бурак…

1 час ago

Моладзевыя навіны. Піянерская эстафета: спрыт, азарт, сяброўства

У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…

1 час ago

Какой увидит Беларусь весь мир? Предложи свой символ!

Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…

1 час ago

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

4 часа ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

4 часа ago