Канікулы – гэта самая доўгачаканая пара ў школьнікаў.  

І асабліва прыемна, калі гэты час запоўнены прыемнымі эмоцыямі і ўдзелам у конкурсах.

Па выніках завочнага тура Паліна Рыбак, навучэнка пятага класа Дварэцкай сярэдняй школы, атрымала запрашэнне для ўдзелу ў вочным туры V Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Творчасць без межаў” у намінацыі “Мастацкае слова”.

Рэпетыцыі, праца над вобразам, паездка ў Мінск, удзел у конкурсе – усё гэта напоўніла восеньскія канікулы хваляваннем і чаканнем.

Фестываль-конкурс праходзіў у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Разам са сваімі педагогамі Лідзіяй Жых і Вольгай Сямашка Паліна наведала выставу творчых работ дзяцей з усёй рэспублікі, якая пакінула шмат яркіх уражанняў.

Ва ўзроставай катэгорыі 10-13 гадоў выступала сямнаццаць канкурсантаў. Было вельмі складана не хвалявацца, не паддацца эмоцыям. Паліна на сцэне трымалася ўпэўнена і старалася спадабацца не толькі гледачам, але і журы.

Пасля падвядзення вынікаў конкурсу Дзіна Тыцюк, дацэнт кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, пастаянны член журы міжнародных конкурсаў-фестываляў сучаснага мастацтва дала рэкамендацыі педагогам па далейшай падрыхтоўцы дзяцей да конкурсу і падзялілася сваімі ўражаннямі аб удзельніках. Выступленне Паліны Дзіна Георгіеўна адзначыла ацэнкай удзевяць балаў з дзесяці магчымых, парэкамендавала больш праяўляць сваё “я”ў далейшых выступленнях.

Паліна прыняла рашэнне паспрабаваць свае сілы і ў наступным годзе. Для пачатку трэба пастарацца прайсці адборачны тур. У лютым 2020 года мяркуе прыняць удзел у раённым конкурсе “Таленты Прынёмання”.

Дыплом удзельніка V Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Творчасць без межаў” – вялікае дасягненне не толькі ў творчай біяграфіі Паліны Рыбак, але і знакавая старонка ў летапісе школы.

 

Вольга СЯМАШКА,
выхавальнік Дварэцкай сярэдняй школы

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации