Categories: Падзеі

Італія мае намер развіваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы зялёнай эканомікі

Аб гэтым паведаміў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б’янкі перад пачаткам Першага італа-беларускага форуму па зялёнай эканоміцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Сектар зялёнай эканомікі вельмі важны і з’яўляецца інавацыйным для абедзвюх краін — Італіі і Беларусі. Яго важнасць пацвярджае і той факт, што ў форуме прымуць удзел больш за 200 арганізацый, палавіна з якіх італьянскія. Да гэтага часу італьянскія інвестары канцэнтраваліся на традыцыйных для італьянскага бізнесу сектарах эканомікі. Мэта форуму — пашырыць іх гарызонты і зрабіць так, каб прыярытэтнымі сталі сферы зялёнай эканомікі, якія таксама важны для Беларусі.

На форум прыехалі вядучыя італьянскія прадпрыемствы ў такіх сферах, як альтэрнатыўныя крыніцы энергіі, эфектыўнае выкарыстанне рэсурсаў, перапрацоўка адходаў і ахова навакольнага асяроддзя. Спадзяюся, што беларускія і італьянскія партнёры ў час форуму наладзяць інвестыцыйнае супрацоўніцтва і абмяркуюць перспектыўныя праекты», — сказаў Стэфана Б’янкі.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў падзякаваў арганізатарам форуму за ўвагу да тэмы зялёнай эканомікі. «Беларусь прыхільная да прынцыпаў зялёнай эканомікі. У снежні 2016 года зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі ў Беларусі да 2020 года. З улікам нацыянальных і глабальных выклікаў наша дзяржава вызначае зялёную эканоміку як стратэгічны прыярытэт. Італія — адзін з пастаўшчыкоў у нашу краіну перадавога абсталявання і новых тэхналогій. Беларуская прадукцыя не менш запатрабавана на італьянскім рынку: гэта і калійныя ўгнаенні, прадукцыя лёгкай, металургічнай, дрэваапрацоўчай і нафтахімічнай прамысловасці. Гэта ўсяляе ўпэўненасць у тым, што італьянскія кампаніі змогуць і ў далейшым знаходзіць у Беларусі надзейных партнёраў для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, у тым ліку ў галіне зялёнай эканомікі. Беларусь адкрыта для італьянскага бізнесу і заўсёды займае актыўную пазіцыю пры выбудоўванні ўзаемавыгаднага дыялогу», — адзначыў ён.

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч нагадаў, што ў гэтым годзе Беларусь і Італія адзначаюць 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. «У нас заўсёды было дастаткова дынамічнае ўзаемадзеянне з нашымі італьянскімі партнёрамі ў дзелавой сферы, у гандлі. Італія заўсёды адносілася да ліку нашых значных партнёраў у Еўропе», — адзначыў ён. Наступны беларуска-італьянскі форум пройдзе ў Мілане (Італія) у маі гэтага года. «На форуме ў Мілане будуць абмяркоўвацца такія тэмы, як прамысловая кааперацыя і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, а таксама рэгіянальнае супрацоўніцтва», — сказаў Уладзімір Улаховіч.

БелТА

administrator

Recent Posts

Суд вынес приговор замдиректору филиала предприятия АПК в Гродненском районе за взятку

Суд Ленинского района Гродно рассмотрел уголовное дело о коррупционном преступлении в отношении заместителя директора филиала…

2 часа ago

Юрий Караев и Константин Бурак ознакомились с ходом уборочной кампании в Щучинском районе

Сегодня председатель облисполкома Юрий Караев и помощник Президента – инспектор по Гродненской области Константин Бурак…

2 часа ago

Моладзевыя навіны. Піянерская эстафета: спрыт, азарт, сяброўства

У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…

2 часа ago

Какой увидит Беларусь весь мир? Предложи свой символ!

Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…

2 часа ago

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

5 часов ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

5 часов ago