Аб важнасці маладога нацыянальнага свята – Дня народнага адзінства – падзяліўся педагог дадатковай адукацыі Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, блогер Дзятлаўшчыны Роберт Асіпук.
– Я вельмі рады, што гэта свята з’явілася ў нашай краіне. Яно заклікана яшчэ больш збліжаць беларускі народ, збліжаць пакаленні. Асабліва важна, каб у патрыятычных акцыях удзельнічалі мы, моладзь, якой будаваць будучыню краіны. А для гэтага яна павінна ведаць і шанаваць тое, што мае. Мы ўсе павінны шанаваць гэта і, аб’яднаўшыся, рабіць яшчэ лепшай і прыгажэйшай нашу цудоўную Беларусь.
Сёння мы маем усе магчымасці працаваць, вучыцца, развівацца і тварыць, рэалізоўваць свае таленты і ўменні.
За гады незалежнасці беларусы не проста дасягнулі значных поспехаў ва ўсіх сферах дзейнасці, але і ў вырашальныя для краіны дні, складаныя жыццёвыя перыяды захавалі і прымножылі тое, чым заўсёды ганарыліся: любоў да міру, працавітасць, разважлівасць, салідарнасць, уменне слухаць і пачуць кожнага і пры гэтым застацца адзіным грамадствам.
Упэўнены, лёс Беларусі, нашы нацыянальныя інтарэсы толькі ў нашых руках. Як кажуць, час выбраў нас. Ён патрабуе ад кожнага асаблівай згуртаванасці і адзінства дзеля светлай, мірнай і бяспечнай будучыні.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#молодежь #блогер #Дятловщина