Інтэлектуалы! Наперад!

“Век жыві – век вучыся”, – гаварылі нашы продкі.

Навучэнцы Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы не забыліся гэтай народнай мудрасці і вырашылі скарыстаць магчымасць летам не проста адпачыць, а з карысцю.

У жніўні ва ўстанове адукацыі пачало працаваць аб’яднанне па інтарэсах “Інтэлектуальныя гульні”. Актуальнасць інтэлектуальных гульняў для сучасных падлеткаў у тым, што яны вучаць не назапашваць “непад’ёмны груз”, які складаецца з фактаў, якія непатрэбныя ў паўсядзённым жыцці, а выпрацоўваць уменні, абапіраючыся на пэўны жыццёвы вопыт, знаходзіць сувязь паміж рознымі галінамі ведаў, прыдумваць новае, хутка і правільна арыентавацца ў плыні інфармацыі. Сучаснае жыццё патрабуе ад чалавека ўмення працаваць у калектыве, камандзе, праяўляючы, у залежнасці ад сітуацыі, лідарскія якасці, якасці “генератара ідэй” або аналітыка – гэтаму таксама вучаць інтэлектуальныя гульні.Удзел у інтэлектуальных гульнях захапляе навучэнцаў у працэс зносін і пазнання. Цікава гуляць і зносіцца з сябрамі, успрымаць новае праз гульню, даведвацца пра новыя факты і падзеі самастойна. У падлеткавым узросце важна быць у цэнтры ўвагі, таму навучэнцы дзеляцца сваімі ведамі і ўменнямі, бачаць магчымасці, дзе іх можна прымяніць.

Работа педагоганакіравана на  развіццё творчага мыслення, фантазіі і логікі, пазнавальнай актыўнасці і, канечне, матывацыі да самаадукацыі. Дзейнасць у аб’яднанні вучыць  падлеткаў працаваць з вялікімі аб’ёмамі інфармацыі, апрацоўцы яе ў кароткія прамежкі часу, засваенне асноўных прынцыпаў эўрыстыкі.

Добразычлівую атмасферу ў час заняткаў можна стварыць, выкарыстоўваючы інтэрактыўныя прыёмы “Камплімент”, “Люстэрка”, “Ланцужок пажаданняў”. Гульні “Агульнае слова”, “Ён і яна”, “Рэаліі” спрыяюць развіццю ў навучэнцаў жадання сістэматычна атрымліваць новыя веды. Калі неабходна развіваць у падлеткаў уменні беспамылкова і ў абмежаваны час даваць правільны адказ і прымаць нестандартныя рашэнні, можна на занятках прапанаваць гульню “Інтэлект-покер”, “Тройка”, “Што? Дзе? Калі?”.

Актыўнасць у час стасункаў на занятках аб’яднання па інтарэсах “Інтэлектуальныя гульні” гарантуе добры настрой і пазітыўныя эмоцыі. У нас няма тых, хто прайграў. Сярод нас толькі тыя, хто мае вялікае жаданне развівацца і рухацца толькі наперад.

Таццяна ЖЫНКО,
настаўніца беларускай мовы  Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

5 часов ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

8 часов ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

8 часов ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

10 часов ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

11 часов ago

В Гродно прибыла делегация именитых женщин Беларуси

В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…

13 часов ago