Напярэдадні Дня моладзі і студэнцтва, які адзначаецца ў Беларусі ў апошнюю нядзелю чэрвеня, пад натхняльным лозунгам “Усё залежыць ад нас” пройдзе маштабны марафон.

Чым ён будзе адметны на Дзятлаўшчыне, расказала першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык:

– У рамках марафону маладых дзятлаўчан з 23 па 29 чэрвеня чакае Тыдзень моладзі, кожны дзень якога будзе напоўнены цікавымі адметнымі падзеямі.

Панядзелак пройдзе пад эгідай здаровага ладу жыцця і пачнецца з “Народнай зарадкі”, якая ў 9 гадзін стартуе ў летніках Дзятлаўшчыны. Далучыцца да яе запрашаем калектывы ўстановаў і арганізацый.

У аўторак будзе ладзіцца валанцёрская акцыя “За справу!” па афарбоўцы і навядзенні парадку на дзіцячай гульнявой пляцоўцы ў Дзятлаве.

У сераду ў рамках святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі і напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі для навучэнцаў і працоўнай моладзі адбудзецца адкрыты дыялог “Беларусь адзіная” з экскурсіяй у залы Вялікай Айчыннай вайны.

У чацвер адпачывальнікаў летнікаў і навучэнцаў раёна збярэ інтэлектуальны турнір “Што? Дзе? Калі?”.

Завершыцца тыдзень раённым турзлётам працоўнай моладзі, спаборнічаць у якім 27-29 чэрвеня ва ўрочышчы Рыбакі будуць прадстаўнікі розных калектываў.

На працягу тыдня таксама будуць збірацца працоўныя дэсанты па навядзенні парадку на помніках і воінскіх пахаваннях, а дэлегацыя маладых дзятлаўчан прыме ўдзел у экскурсіі ў горад Гродна ў рамках праекта “Цягнік Перамогі”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации