Дзень пажарнай службы 25 ліпеня адзначаць усе ратаўнікі Беларусі.
Аднак нават тыя, хто ўжо знаходзіцца на заслужаным адпачынку, не забываюць, як служылі і дапамагалі людзям. Аб станаўленні ў прафесіі, працоўных буднях і захапленнях у вольны час расказаў былы інспектар дзяржаўнага пажарнага наглядуДзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казак.
Першапачаткова выпускнік Хвінявіцкай сярэдняй школы Сяргей Казак абраў прафесію ваеннага, таму разам са сваімі аднакласнікамі паехаў паступаць у навучальную ўстанову ваеннага профілю. На тры гады яго альма-матэр стала Калінінградскае авіяцыйна-тэхнічнае вучылішча. Адтуль па размеркаванні Сяргей быў накіраваны на службу ў Туркменскую ваенную акругу горада Краснаводск. Калі распаўся СССР, паўстала пытанне аб далейшым прафесійным шляху, і маладому ваеннаму прапанавалі прыняць прысягу ўжо ў радах туркменскай арміі. Ён адмовіўся, бо хацелася жыць і працаваць на радзіме. Спачатку Сяргей уладкаваўся працаваць у калгас, а праз год прыйшоў на службу ў інспекцыю дзяржаўнага пажарнага нагляду Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Тут прайшлі дваццаць гадоў службы на варце бяспекі– ад маладога спецыяліста да інспектара з высокім прафесійным узроўнем. Пацвярджае гэта і тое, што імя Сяргея Казака было занесена на Дошку гонару Дзятлаўскага раёна.
Дваццацігадовы вопыт службы з біяграфіі Сяргея Іванавіча не выкрасліць – значная частка прафесійнага жыцця сфарміравала яго як чалавека адказнага, мужнага і ўпэўненага ў сабе. Сяргей Казак адзначае, што прафесійна расці яму дапамагалі парады вопытных калегаў па службе,навучанне на курсах павышэння кваліфікацыі, а таксама пастаянная самаадукацыя. А вось галоўным у справе інспектара дзяржаўнага пажарнага нагляду ён лічыць уменне працаваць з людзьмі. “Нават у нейкай ступені трэба быць псіхолагам”, – адзначае Сяргей Іванавіч.
З 2014 года мужчына на заслужаным адпачынку, але сядзець дома не для яго: цяпер працуе ў Белдзяржстраху, нясе службу ў грамадзянскай прафесіі. І будынкі былой і цяперашняй работы, па іроніі лёсу, знаходзяцца зусім побач, быццамбылы інспектар і не развітваўся з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях.
У вольны час Сяргей Казак любіць чытаць газеты, асабліва спартыўную перыёдыку. Раней ён і сам прымаў удзел у спартыўных галіновых спаборніцтвах паміж раённымі аддзеламі па надзвычайных сітуацыях Гродзенскай вобласці. У прыватнасці, гуляў у настольны тэніс. Азы гэтага віду спорту Сяргей Іванавіч асвоіў яшчэ ў школе, а пасля ўжо ў гады ваеннай службы.
Дарэчы, за бездакорную службу маёр Сяргей Казак мае медаль, падпісаны Прэзідэнтам нашай краіны. Ганаровая і годная ўзнагарода, але мужчына не зазнаецца, а працягвае працаваць сумленна, імкнуцца расці над сабой, нягледзячы на значны жыццёвы вопыт, і ніколі не падаць духам. Таго ж ён жадае і сваім былым калегам, работнікам Дзятлаўскага РАНС.
Юлія БАКУНОВІЧ
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…