Іх подзвіг – урок гонару і адданасці Радзіме

У Дзятлаве каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам прайшоў мітынг-рэквіем “Памяць, апаленая агнём Афганістана”, прымеркаваны да 36-й гадавіны з дня вываду савецкіх войск з гэтай краіны.

Удзел у ім прымалі ветэраны вайны ў Афганістане, прадстаўнікі раённай улады і дэпутацкага корпусу, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, педагогі і школьнікі, дзятлаўчане.

– Сёння мы аддаём даніну пашаны і памяці воінам-інтэрнацыяналістам, якія самааддана выконвалі ўскладзеныя на іх баявыя задачы ў гарачых кропках, – адкрыў праграму старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Выконваючы воінскі, чалавечы абавязак, вы праявілі лепшыя якасці сапраўдных мужчын: доблесць, мужнасць, гонар. Кожны час нараджае сваіх герояў, але ратны гераізм салдат і афіцэраў ва ўсе часы будзе стаяць на высокім маральным п’едэстале, увасабляючы лепшыя якасці чалавека, грамадзяніна, патрыёта.

– Паважаныя ўдзельнікі мітынгу і воіны-інтэрнацыяналісты, – павітаў прысутных старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Штогод у памятны дзень мы збіраемся на гэтым святым месцы, каб аддаць даніну пашаны і павагі нашым суайчыннікам, якія выканалі свой воінскі абавязак за межамі Беларусі. 36 гадоў мінула з той пары, як апошняя калона савецкіх салдат пакінула Рэспубліку Афганістан. У падзеях Афганскай вайны прынялі ўдзел больш за трыццаць тысяч савецкіх воінаў, на жаль, сотні з іх не вярнуліся дамоў. Не абышла тая вайна і Дзятлаўшчыну: 130 нашых землякоў выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак, больш за чатыры дзясяткі з іх узнагароджаны медалямі і ордэнамі, у тым ліку пасмяротна ордэнамі Чырвонай Зоркі адзначаны Аляксандр Шылаў з Наваельні і Дзмітрый Лазовік з Малой Палонкі.

У наш час у свеце прадаўжаецца барацьба за рэсурсы, перавагі, меркантыльныя інтарэсы, мала цэніцца жыццё чалавека. Аднак у Беларусі заўжды ўшаноўваецца памяць аб тых падзеях і людзях. Сёння мы зноў адрасуем воінам-інтэрнацыяналістам словы ўдзячнасці за мужнасць і стойкасць, жадаем здароўя, удачы, мірнага неба і каб жыццё было шчаслівым.

– Ва ўсіх кутках Беларусі цяпер праходзяць памятныя мерапрыемствы ў гонар воінаў-афганцаў, – звярнуўся да прысутных ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец. –Сёння я выказваю словы падзякі ўсім вам, воіны-інтэрнацыяналісты, за добрасумленнае выкананне воінскага абавязку. Жадаю здароўя, міру, дабрабыту, яшчэ доўга заставацца ў страі і быць нашчадкамі слаўных традыцый Савецкай арміі і пераможцаў Вялікай Айчыннай вайны.

Творчае пасланне для жыхароў Дзятлаўшчыны-ўдзельнікаў вайны ў Афганістане падрыхтавала маладое пакаленне землякоў – навучэнцы сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы.  

Кранальную песню аб тых далёкіх падзеях праспявала трыа “Бархат” раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.  

Прысутныя на мітынгу ўшанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, загінулых на афганскай зямлі, хвілінай маўчання і ўсклалі вянкі і кветкі да мемарыяла.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вакцинация от ВПЧ – важный шаг к здоровому будущему

Вирус папилломы человека – один из самых распространённых вирусов в мире. Большинство заражений происходит незаметно, без…

9 часов ago

На Дзятлаўшчыне стартаваў традыцыйны аб’езд школ

Праз тры тыдні празвіняць першавераснёўскія званкі, і школьнікі сядуць за парты. Цяпер жа ўстановы адукацыі…

10 часов ago

Жніво-2026. У “Граніт-Агра” ўжо трохтысячнікі!

Уборачная кампанія – гэта галоўны экзамен года для ўсіх аграрыяў. Паспяхова здаюць яго хлебаробы Дзятлаўшчыны.…

10 часов ago

Дэлегацыя з Узбекістана наведала Дзятлаўскі раён

У рамках умацавання гандлёва-эканамічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан 10-13 жніўня…

11 часов ago

Чувствительные вопросы для людей и бюджета. Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совмина

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совета Министров. На повестку вынесены вопросы, для…

13 часов ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 11 августа 2026 года. Подписывайтесь…

13 часов ago