Маленькі Ігнатка па Погірах бегаў,

Як вецер-віхор, басанож.

Цікаўны хлапчынка, вакол усё разведаў,

Агледзеў куточкі – і што ж?..

Рашыў, што на свеце цудоўнага многа,

Што будзе жыццё вывучаць,

Красу апяваць праз народнае слова

І вершы пра долю складаць.

Пра родную вёску, пра люд свой гаротны,

Што цяжкаю працай жыве.

А потым паедзе вучыцца далёка

І здзейсніць намеры свае.

Ён стане настаўнікам, вернецца ў вёску

І будзе тут дзетак вучыць…

Ды шлях яму выпаў намнога важнейшы –

Вядомым, праслаўленым быць.

І першым у свеце, хто постаць Скарыны

Пакажа Еўропе ўсёй,

Праславіць друкарства на землях Айчыны

У працы вялікай сваёй.

Лёс выпаў няпросты – турма, пакаранне,

Загінуў зямляк маладым…

Але не прапалі ні праца, ні слава –

Мы помнім і сёння аб ім!

                 Алена Абрамчык

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Лета-2025. З пытаннямі – да журналіста
Візіт дабрыні

Візіт дабрыні

17 июня, 2025
ГрадусПлюс. Дзе зарадзіць электрамабіль?

Похожие публикации